Дата публикации

«Украіна – гэта дымавая заслона»: эксперт аб правакацыях супраць РФ і Беларусі

Заява прэзідэнта Беларусі аб тым, што ўкраінскі «контрнаступ» – гэта дэзінфармацыя, на радыё Sputnik пракаментаваў вядомы спецыяліст, ваенны аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэй Чарнабай.

Аляксандр Лукашэнка напярэдадні на сустрэчы з членамі Савета парламенцкай асамблеі АДКБ назваў анансаваны «контрнаступ» УСУ дэзінфармацыяй. «Ніякага контрнаступу, з майго пункту гледжання, няма і быць не можа. Гэта проста вар’яцтва», – выказаўся беларускі лідар, дадаўшы, што нагнятанне і накручванне абстаноўкі працягваецца для таго, каб «утапіць нас у гэтым канфлікце».

«У чым ён (прэзідэнт Беларусі – Sputnik), вядома, правы, у тым, што НАТА сёння па сутнасці іграе з агнём і набліжае свет да глабальнага канфлікту. На мой погляд, усе падзеі на Украіне раздзімаюцца штучна, таму што калі б не было моцнай дапамогі з боку Захаду, канфлікт бы ўжо даўно быў завершаны, ужо былі б праведзены нейкія перагаворы, ва ўсякім разе не было б вось такога моцнага супрацьстаяння, такіх вялікіх ахвяр і такіх тэрытарыяльных страт з боку Украіны. Але ўвесь гэты канфлікт выгадны ў першую чаргу Вашынгтону і Бруселю, таму Украіна – па сутнасці справы такая дымавая заслона, за якой не бачна тых дзеянняў, якія прадпрымаюцца супраць Расіі, а яны прадпрымаюцца вельмі актыўна», – гаворыць Чарнабай.

Па словах эксперта, Беларусі выпаў складаны перыяд для старшынства ў АДКБ, «усходне-еўрапейскі рэгіён, за які мы нясем адказнасць разам з Расіяй, стаў самым напружаным на межах АДКБ», – адзначае Чарнабай.

«Яшчэ некалькі гадоў таму мы гаварылі, што напружаны рэгіён – гэта Закаўказзе, там свае канфлікты..., а зараз гэта наш рэгіён, і не толькі ў сувязі з тым, што канфлікт на Украіне другі год працягваецца. Але і цалкам рэгіён вельмі цікавы з пункту гледжання развіцця дынамікі ваенна-палітычнай абстаноўкі – тут і краіны Балтыі, Польшча і Фінляндыя... І вось такія задачы ў нас стаяць – забяспечыць мір і бяспеку ў рэгіёне, прымаць складаныя адказныя рашэнні, і чым больш у гэтым накірунку пройдзе АДКБ за час старшынства Беларусі, тым больш важны будзе наш уклад у гэтыя пытанні», – лічыць Чарнабай.