Дата публикации

Шлях ад аднапалярнасці да рэальнай шматпалярнасці

25-26 мая 2023 года намеснік дырэктара БІСД Віталій Пунчанка прымае ўдзел у XXI Міжнародных Ліхачоўскіх чытаннях, якія адбываюцца на базе Санкт-Пецярбургскага гуманітарнага ўніверсітэта прафсаюзаў.

Першая секцыя форума “Пераход ад аднапалярнасці да рэальнай шматпалярнасці” аб’яднала на сваёй пляцоўцы аўтарытэтных аналітыкаў з Расіі, Беларусі, Ірана, Францыі, Швейцарыі, Нарвегіі.

Асноўны фокус дыскусіі – шляхі дасягнення рэальнай шматпалярнасці, каштоўнасныя, культурныя светапоглядныя асновы фарміравання новых палюсоў, іх паспяховае існаванне ў будучым.

“Ці магчыма ўявіць найбольш капрамісны вобраз будучага шматпалярнага свету? Хутчэй за ўсё гэта такі свет, у якім кожная дзяржава – асобны полюс, які сам вызначае сваё месца ў геапалітыцы, які не апасаецца пры гэтым страціць суб’ектнасць”.

Гэта не просты шлях, і менавіта зараз яго праходзяць Беларусь і Расія. Магчыма, гісторыя беларуска-расійскай інтэграцыі ў выніку пакажа свету новы фармат шматпалярнасці – саюз двух па-свойму моцных палюсоў. Калі гэты вопыт будзе ўдалым, безумоўна, ён будзе маштабіраваны, і мы бачым пільную ўвагу да працэсу нашай саюзнай інтэграцыі з боку краін-удзельніц ЕАЭС, ШАС і іншых аб’яднанняў.

Пагэтаму найбольш эфектыўны шлях да шматпалярнасці - стварыць гісторыю поспеху”, – адзначыў у сваім дакладзе “Аб трансфармацыі канцэптаў гістарычнай палітыкі ў новай геапалітычнай рэальнасці” намеснік дырэктара БІСД Віталій Пунчанка.

Гутарка ў дадзеным выпадку ідзе не толькі аб эканоміцы, але і аб каштоўнасцях, узаемаўспрыняцці адзін аднаго.

“Далёка не ўсе складаныя пытанні пераадолены. Часта мы наўмысна імкнемся замоўчваць, табуіраваць тэмы, якія чамусьці лічым патэнцыяльна канфліктнымі. А такіх тэм мноства – ва ўспрыняцці асобных гістарычных працэсаў, развіцці этнакультурнай, моўнай, этнаканфесіянальнай палітыкі. Наяўнасць разыходжанняў у канцэптах – не ўразлівасць, а патэнцыяльная перавага, і яе трэба выкарыстоўваць максімальна. Пагэтаму неабходна інтэнсіўней праводзіць даследаванні, рэалізоўваць аналітычныя медыйныя праекты, развіваць узаемапаважлівы экспертны дыялог. Прайшоўшы складаны шлях самапрыняцця адзін аднаго такімі, якія мы ёсць, мы зможам стаць прыкладам для іншых краін”, – сказаў Віталій Пунчанка.

Поўны тэкст даклада В. Пунчанкі  чытайце тут