Дата публикации

Экспертная сустрэча з АCI

У Маскве адбылася сустрэча дырэктара БІСД Алега Макарава з генеральным дырэктарам Агенцтва стратэгічных ініцыятыў Святланай Чупшавай.

Прайшло два гады з дня заключэння БІСД і Агенцтвам стратэгічных ініцыятыў Мемарандума аб супрацоўніцтве. Сёння ў прапрацоўцы практыкаарыентаваныя праекты ў шэрагу галін – прамысловы турызм, стратэгічны аналіз, маштабаванне перадавых сацыяльных практык на краінавым і міждзяржаўным узроўні.

АСІ з'яўляецца унікальнай арганізацыяй, якая па сутнасці з'яўляецца праектным офісам, - гэта наступная генерацыя think-tank, калі робіцца не толькі аналітычная мадэль, але і прадукт.

У рэчышчы пошуку лепшых формаў аналітычнай дзейнасці эксперты БІСД азнаёміліся з падыходамі расійскіх калег да рэалізацыі праектаў і правядзення даследаванняў. Адбыўся абмен вопытам у частцы метадалогіі прагназавання, уключаючы рапід-форсайт, які актыўна ўжываецца ў АСІ.

Фота прадастаўлена АСI
 

БИСИ

БИСИ