18 кастрычніка 2022 года ў БІСД адбыўся экспертны семінар «Аб асноўных накірунках дзяржаўнай палітыкі рэгіянальнага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь»
У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі абласных і раённых выканаўчых камітэтаў па эканоміцы, Міністэрства эканомікі, Нацыянальнай акадэміі навук, аналітыкі БІСД. Эксперты абмеркавалі шэраг праблемных пытанняў, якія датычацца ўзаемадзеяння органаў улады на розных узроўнях, вызначэння інструментаў і механізмаў рэгіянальнага развіцця з улікам спецыялізацыі адміністратыўных адзінак.
Удзельнікі семінара прыйшлі да агульнага разумення неабходнасці адаптацыі прыярытэтных накірункаў рэгіянальнай палітыкі да новых умоў.
«Санкцыйная палітыка, постпандэмійныя працэсы, спецыяльная ваенная аперацыя на мяжы, міграцыйны крызіс у сукупнасці ствараюць умовы, якія ў значнай ступені мяняюць той фон, на якім нам прыйдзецца ажыццяўляць рэгіянальнае развіццё»,- адзначыў дырэктар БІСД Алег Макараў
Эксперты і аналітыкі выказалі свае меркаванні і прапановы, якія датычацца пытанняў павышэння інвестыцыйнай прываблівасці рэгіёнаў, развіцця сельскіх тэрыторый, малога і сярэдняга бізнесу, пытанняў міжрэгіянальнай кааперацыі і работы з кадрамі ў сучасных умовах.