Дата публикации

Аналітыкі БІСД сустрэліся з маладымі спецыялістамі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска

Начальнік аддзялення БІСД па Г. Мінску Ігар Мацыганаў расказў маладым людзям пра структуру, накірункі дзейнасці, задачы і праекты БІСД: «Пульс грамадства», «Маладыя аналітыкі», «Каштоўнасны партрэт сучаснага беларускага грамадства». Пазнаёміліся супрацоўнікі арганізацыі і з асаблівай тэмай даследаванняў – паварот Беларусі на Усход: «Вялікая гульня ў Азіі 2.0» і «Беларусь і Кітай: агульная траекторыя развіцця».

Абмеркавалі пытанні дзяржаўнай падтрымкі маладых спецыялістаў, праблемы жылля і вольнага часу ў невялікіх населеных пунктах. Начальнік упраўлення рэгіянальнай палітыкі БІСД Валянцін Старычонак падняў такія актуальныя тэмы, як Год якасці і Дзень народнага адзінства. Была акцэнтавана ўвага на тым, што якасць – гэта не толькі пра тавары, гэта і якасць медыйнай прасторы, і ўзаемадзеяння ўлады і насельніцтва, многае іншае.

Пытанні, якія былi абмеркаваны, выклікалі жывую цікавасць у сталічных статыстыкаў.

БИСИ

БИСИ