15 чэрвеня 2021 года адбыўся круглы стол БІСД з кітайскімі фабрыкамі думкі і рэгіянальнымі цэнтрамі вывучэння Беларусі ў фармаце відэаканферэнцыі на тэму "Беларусь і Кітай: агульная траекторыя развіцця".
З вітальнымі словамі выступілі дырэктар БІСД Алег Макараў, Пасол Рэспублікі Беларусь у КНР Юрый Сянько і Пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн. У якасці спецыяльнага госця ў мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член працоўнай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтву з Парламентам Кітайскай Народнай Рэспублікі Святлана Любецкая.
Удзельнікі абмеркавалі актуальныя тэндэнцыі сучаснай міжнароднай абстаноўкі і яе ўздзеянне на Кітай і Беларусь, а таксама двухбаковае супрацоўніцтва ў постпандэмійную эпоху. Асаблівасцю мерапрыемства была шырокая геаграфія ўдзельнікаў. З дакладамі выступілі кітайскія эксперты з Пекіна, Шанхая, Чунціна, правінцый Гуандун, Ганьсу і Сычуань.
Бакі выразілі гатоўнасць к нарошчванню ўзаемадзеяння па лініі экспертнай дыпламатыі, развіццю партнёрскіх адносін між фабрыкамі думкі дзвюх краін.
Беларускім бокам прапанаваны экспертны дыялог на тэму "Беларусь і Кітай: агульная траекторыя развіцця" працягнуць на рэгулярнай аснове.
Фота: Беларусь Сёння