Дата публикации

Беларусь-Кітай: перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва

20 лютага 2024 года пры садзейнічанні Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Шанхаі на пляцоўцы БІСД адбыўся экспертны семінар з удзелам намесніка дырэктара Інстытута палітыкі і міжнародных адносін Усходне-Кітайскага педагагічнага ўніверсітэта, выканаўчага дырэктара Цэнтра па вывучэнні Расіі пры ВКПУ (КНР) прафесара Лю Цзюня.

У ходзе мерапрыемства абмеркаваны перспектыўныя напрамкі беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага нададзена пытанням экспертнай дыпламатыі і ўзаемадзеяння з кітайскімі аналітычнымі цэнтрамі.

ВКПУ з'яўляецца адным з ключавых комплексных даследчых ВНУ Кітая. Двухбаковае экспертна-аналітычнае ўзаемадзеянне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з мемарандумам аб супрацоўніцтве, падпісаным у верасні 2023 г. у ходзе сустрэчы дырэктара БІСД Алега Макарава і рэктара ВКПУ Цянь Сюйхуна.

У рамках міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння інстытут і абласныя аддзяленні падтрымліваюць цесныя кантакты з Цэнтрам даследаванняў Беларусі пры ВКПУ – першым з цэнтраў беларусазнаўства, створаных у Кітаі.

Беларусь-Китай
Беларусь-Китай
Беларусь-Китай
Беларусь-Китай
Беларусь-Китай