Дата публикации

Беларусь-Куба: экспертны дыялог

30 мая 2024 года адбылася сустрэча аналітыкаў БІСД з рэктарам Вышэйшага інстытута міжнародных адносін Кубы Рахельё Сьера Дыясам і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Республіцы Беларусь Сант'яга Перэсам Бенітэсам.

Дырэктар БІСД Алег Макараў азнаёміў высокіх гасцей з асноўнымі напрамкамі дзейнасці Інстытута. Адбыўся канструктыўны абмен думкамі аб бягучым стане і перспектывах развіцця беларуска-кубінскіх адносін. Асобна закрануты актуальныя пытанні пашырэння ўзаемадзеяння паміж беларускімі і кубінскімі аналітычнымі цэнтрамі. Удзельнікі пацвердзілі значную ролю экспертнага дыялогу ва ўмовах выклікаў сучаснасці, абмеркавалі міжнародны парадак дня ў глабальным і еўрапейскім вымярэннях. Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць прадоўжыць узаемадзеянне паміж БІСД і Пасольствам Кубы ў Беларусі па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Беларусь-Куба
Беларусь-Куба
Беларусь-Куба
Беларусь-Куба