28 ліпеня 2021 года кіраўніцтва і аналітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў у фармаце відэаканферэнцыі правялі круглы стол з удзелам экспертаў украінскх фабрык думк.
Падчас мерапрыемства бакі абмеркавалі бягучы стан адносін па лініі Мінск – Кіеў, пошук магчымых шляхоў нармалізацыі дыялога, пытанні рэгіянальнай бяспекі праз прызму беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння.
Удзельнікі прыйшлі да кансэнсусу, што аднаўленне і развіццё добрасуседскіх адносін між нашымі дзяржавамі жыццёва неабходна абодвум бакам.
Нягледзячы на складанасці бягучага перыяду, Беларусь і Україна захоўваюць магчымасці для рэстаўрацыі дыялога, яго накіраванне ў канструктыўнае, узаемавыгаднае рэчышча, што безумоўна адпавядае інтарэсам грамадзян абедзвюх краін, каторыя і без таго абцяжараны сацыяльна-эканамічнымі наступствамі пандэміі і іншых крызісаў.
Асаблівую важнасць у сувязі з гэтым уяўляе экспертны дыялог, накіраваны на пераадоленне існуючых разыходжанняў, абмеркаванне ўзнікаючых праблем і пошук магчымых рашэнняў.