Дырэктар БІСД Алег Макараў у якасці нацыянальнага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у нефармальных кансультацыях ААН па праекце выніковага дакладу рабочай групы адкрытага складу па дасягненнях у сферы інфарматызацыі і тэлекамунікацый у кантэксце міжнароднай бяспекі, якія адбыліся 29 верасня – 1 кастрычніка ў фармаце відэаканферэнцый.
У ходзе агульнай дыскусіі чарговы раз даведзена нацыянальная пазіцыя Рэспублікі Беларусь па пытаннях прымянення міжнароднага права да сферы ІКТ. Увага ўдзельнікаў акцэнтавана на мэтазгоднасці ўліку двух дадатковых прынцыпаў: паўнаты ахопу прававога рэгулявання і прававой дэмілітарызацыі.
Адзначана прыхільнасць нашай краіны канцэпцыі “інфармацыйнага нейтралітэту”, якая была раней агучана на пляцоўках ААН. Выказана падтрымка кітайскай “Глабальнай ініцыятывы бяспекі даных” і расійскай “Комплекснай праграмы мер па аднаўленні расійска-амерыканскага супрацоўніцтва ў галіне міжнароднай інфармацыйнай бяспекі”.