У рамках працягу цыклу відэаканферэнцый з замежнымі партнёрамі 2 кастрычніка 2020 г. адбылася дыскусія кіраўніцтва і аналітыкаў БІСД з начальнікам Цэнтра еўразійскіх даследаванняў Інстытута міжнароднай палітыкі і эканомікі Сербіі Душанам Прарокавічам.
Бакі абмеркавалі бягучую ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі, перспектывы развіцця адносін Беларусі і Сербіі, пытанні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, дынаміку развіцця інтэграцыйных працэсаў на прасторы ЕАЭС.
Сярод ацэнак прафесара Д. Прароковіча магчыма вылучыць наступнае:
“Для Беларусі ва ўмовах унутрыпалітычнай турбулентнасці важна не дапусціць разбурэння дзяржаўных інстытутаў, у знешнепалітычнай сферы арыентавацца на адстойванне ўласных інтарэсаў, мінімізаваць знешні ціск”.
Дыялог, які адбыўся, пераканаўча пацвердзіў наяўнасць шырокіх магчымасцей для пашырэння двухбаковых кантактаў паміж Сербіяй і Беларуссю ў сферы навукі, аховы здароўя, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.