Адбыўся візіт аналітыкаў БІСД на галоўны стратэгічны аб’ект краіны - Беларускую атамную электрастанцыю, ужо ў бліжэйшае дзесяцігоддзе прызваную забяспечыць энергетычную бяспеку, незалежнасць і высокую канкурэнтаздольнасць нацыянальнай эканомікі нашай Беларусі. Аналітыкі БІСД пазнаёміліся з ключавымі працэсамі БелАЭС і работай вучэбна-трэніровачнага цэнтра. Падчас круглага стала з кіраўніцтвам і калектывам атамнай электрастанцыі быў прадстаўлены медыйны зрэз тэматыкі энергетыкі, абмеркаваны рызыкі і магчымасці асвятлення дадзенай тэмы ў медыаполі.
Значным мерапрыемствам у межах візіту стаў сумесны з Астравецкім раённым выканаўчым камітэтам экспертны семінар. Аналітыкі БІСД падзяліліся вынікамі даследаванняў па ключавых аспектах знешняй палітыкі, электаральнай бяспецы, гістарычнай палітыцы Рэспублікі Беларусь, іншых актуальных трэндах беларускага грамадства. Для абнаўлення палітычнага ладшафта краіны было прапанавана праводзіць больш удумлівую работу з моладдзю, пашырыць формы і каналы камунікацыі з грамадствам, забяспечыць цеснае ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнага кіравання і структур грамадзянскага грамадства з інтэлектуальнымі і навуковымі цэнтрамі краіны.