Дата публикации

Экспертная дыпламатыя ў дзеянні

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў у рамках развіцця міжнароднага супрацоўніцтва 2 верасня працягнуў серыю круглых сталоў у фармаце відэаканферэнцыі пад агульнай назвай “Перспектывы сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь: міжнароднае вымярэнне”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар і аналітыкі БІСД, а таксама замежныя эксперты: Ян Кэмпбэл, ганаровы прафесар, замежны член РАПН, старшыня Акадэмічнага савета Інстытута левых (Чэхія); Стэван Гайіч, навуковы супрацоўнік Інстытута еўрапейскіх даследаванняў (Сербія); Кірыл Бенедыктаў, палітычны аналітык, пісьменнік, галоўны рэдактар выдання “Fitzroy Magazine” (Расія); Сеймур Мамедаў, дырэктар Міжнароднага экспертнага клуба “Еўразія-Азербайджан”(Азербайджан).  

Адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб актуальных выкліках і пагрозах суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь ва ўмовах абвастрэння міжнароднага становішча ў рэгіёне і росту пратэстнай актыўнасці ўнутры краіны ў паствыбарчы перыяд.

Асаблівая ўвага была нададзена прагнозным ацэнкам замежных экспертаў магчымага ўплыву бягучых падзей у Беларусі на рэгіянальную бяспеку, перспектыў развіцця адносін Беларусі з ЕС, Кітаем, Расіяй, Сербіяй і Азербайджанам.

Відэаканферэнцыя прайшла ў давернай канструктыўнай атмасферы, агульным лейтматывам дыскусіі стала практычна аднадушнае выказванне замежнымі партнёрамі слоў падтрымкі Рэспубліцы Беларусь і яе народу ва ўмовах паслявыбарчай турбулентнасці.

Больш дэталёвая інфармацыя пра змест дыскусіі будзе размешчана на сайце БелТА пад рубрыкай “Экспертнае асяроддзе”.

Экспертная дипломатия в действии
Экспертная дипломатия в действии
Экспертная дипломатия в действии
Экспертная дипломатия в действии