У БІСД адбылася сустрэча аналітыкаў інстытута з палітолагам, гісторыкам Юрыем Шаўцовым па пытаннях актуальных тэндэнцый выкарыстання штучнага інтэлекту ў аналітычнай працы.
Удзельнікі абмеркавалі пытанні глабальнага развіцця штучнага інтэлекту, выкарыстанне тэхналогій ШІ ў працы аналітыка і прымяненне асобных інструментаў для стратэгічнага аналізу. Экспертам было закранута пытанне стратэгічнага развіцця штучнага інтэлекту і яго ўплыву на міжнародны палітычны парадак дня.