21 чэрвеня 2023 г. у мэтах развіцця экспертнага дыялогу з дзяржавамі «далёкай дугі» на пляцоўцы БІСД праведзены семінар з удзелам Часовага Паверанага ў справах Дзяржавы Катар у Рэспубліцы Беларусь Мешааля аль-Аттыя. Кіраўніук дыпламатычнай місіі Катара азнаёмлены з асноўнымі накірункамі дзейнасці БІСД. Увазе субяседніка былі таксама прадстаўлены вынікі праекта «Каштоўнасны партрэт сучаснага беларускага грамадства». Адбыўся абмен меркаваннямі аб бягучым стане і перспектывах развіцця беларуска-катарскіх адносін, у тым ліку па лініі экспертнай дыпламатыі. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі асаблівасці дзейнасці даследчых цэнтраў у сучасных умовах, пагадзіўшыся з аб’ектыўна наспелай неабходнасцю больш цеснага ўзаемадзеяння беларускіх і катарскіх фабрык думкі. Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць працягнуць узаемадзеянне між БІСД і дыпламатычнай місіяй дзяржавы Катар па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.
Дата публикации