23 студзеня 2020 года на базе Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў адбыўся экспертны семінар “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: погляд у будучыню“.
У семінары прымалі ўдзел эксперты БІСД, рэгіянальныя эксперты, прадстаўнікі Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і шэрагу іншых ВНУ дзяржавы.
Удзельнікі семінара прааналізавалі неабходнасць правядзення канстытуцыйных змяненняў у Рэспубліцы Беларусь, у тым ліку, і на фоне тэндэнцыі, якая склалася да канстытуцыйных пераўтварэнняў у постсавецкіх краінах і сустрэчы, якая прайшла з прадстаўнікамі канстытуцыйных судоў еўрапейскіх краін, дзе кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў бліжэйшы час у Беларусі будзе прынята новая Канстытуцыя ці разгледжаныя папраўкі ў дзеючую Канстытуцыю.
Эксперты прадставілі сваё бачанне абноўленай мадэлі беларускіх органаў дзяржаўнай улады. У дадзеным кантэксце згадваўся трэнд дрэйфу ў бок парламенцкіх рэспублік, які мы можам назіраць на постсавецкай прасторы.
Звярталася ўвага на пытанні юрыдычнай тэхнікі, якая дазваляе ўдакладніць некаторыя нормы, сучасную стылістыку выкладу тэксту Асноўнага закона, прававы адказ адносінам, абумоўленым сучасным развіццём грамадства, а таксама на рызыкі і наступствы ад канстытуцыйных зменаў.
Па выніках мерапрыемства ўдзельнікі канферэнцыі прыйшлі да згоды, што сучасная беларуская палітычная сістэма перажывае шматлікія выклікі, якія паступаюць знутры і звонку, і дзяржава павінна своечасова рэагаваць на іх шляхам трансфармацыі існуючай сістэмы. Усе змены, якія могуць быць унесены ў Асноўны закон дзяржавы, павінны быць старанна вывучаныя і прапрацаваныя.