Дата публикации

Круглы стол: эксперты – пра глыбінныя сэнсы Усебеларускага народнага сходу і яго значэнні для краіны

Наш механізм народаўладдзя

У чым глыбінны сэнс надання канстытуцыйнага статусу Усебеларускаму народнаму сходу?

На наступным тыдні ў краіне адбудзецца гістарычная падзея - Усебеларускі народны сход у новым, канстытуцыйным статусе. Зрабіць яго такім захацеў сам беларускі народ, прагаласаваўшы ў 2022 годзе на рэферэндуме за змены і дапаўненні ў Канстытуцыю. Напярэдадні гэтай важнай падзеі ў рэдакцыі газеты «СБ. Беларусь сёння» сабраліся аналітыкі і практыкі, каб па-новаму зірнуць на новы палітычны інстытут і акрэсліць яго юрыдычныя грані. У экспертным круглым стале «Усебеларускі народны сход як новы элемент палітычнай і прававой культуры беларускага грамадства» ўдзельнічалі начальнік сакратарыята Усебеларускага народнага сходу Валерый Міцкевіч, дырэктар Беларускага Інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў, першы намеснік міністра юстыцыі Наталля Філіпава, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Сівец, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Алена Сямашка, начальнік упраўлення рэгіянальнай палітыкі БІСД Валянцін Старычонак, намеснік начальніка ўпраўлення ўнутранай палітыкі – начальнік аддзела сацыяльных даследаванняў БІСД Святлана Алейнікава і начальнік аддзела краін постсавецкай прасторы ўпраўлення знешняй палітыкі БІСД Вольга Лазоркіна, начальнік аддзела ўнутрыпалітычнага аналізу ўпраўлення ўнутранай палітыкі БІСД Пётр Каранеўскі.

БИСИ

Ад ідэі да стварэння

А. Макараў:  Наша сустрэча праходзіць напярэдадні пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу. З поспехам прайшлі ўсе падрыхтоўчыя да яго этапы, праведзена магутная інфармацыйная кампанія, відавочная ўцягнутасць насельніцтва. Мы многа чуем у СМІ пра значнасць падзеі, пра дэлегатаў, пытанні, якія маюць намер абмяркоўваць на Сходзе. Але нашы сацыялагічныя замеры гавораць аб тым, што патрабуюць адказу базавыя пытанні: што такое УНС, хто яны – яго дэлегаты? Важна памятаць, якія ў іх паўнамоцтвы і правы, чым адрозніваецца сёмы УНС ад папярэдніх. Побач з гэтымі пытаннямі прапаную абмеркаваць канцэптуальную сутнасць такога фенамена, як УНС.

Олег Макаров
Алег Макараў

Ітак, ці можна гаварыць пра УНС як пра новы этап палітычнага жыцця ў краіне і якая яго значнасць?

С.Сівец:  У памяці вярнуўся ў той перыяд, калі мы напярэдадні канстытуцыйнага рэферэндуму правялі маштабную сістэмную работу праз дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Гэта свайго роду сур’ёзнае сацыялагічнае даследаванне аб чаканні грамадства ад далейшай трансфармацыі беларускай дзяржавы, той дзяржаўнай мадэлі, якая была замацавана ў Канстытуцыі, прынятай у 1996 годзе. Зрэз меркавання, наколькі грамадства гатова да нейкіх змен, у чым яны павінны выражацца. Таму што ў публічнай і інфармацыйнай прасторы гэтыя чаканні трансліраваліся дастаткова актыўна. У першую чаргу праз недзяржаўныя СМІ, сацыяльныя сеткі, інтэрнэт-каналы агрэсіўна артыкуляваліся і ўбіваліся ў масавае стварэнне ідэі аб тым, што беларускае грамадства патрабуе перамен. Але якіх перамен? Пры гэтым з тых, хто актыўна прасоўваў гэты тэзіс, ніхто не мог выразна сфармуляваць, у чым непасрэдна павінны выражацца гэтыя перамены.

Падчас шматлікіх дыскусій на дыялогавых пляцоўках гучалі ў тым ліку і прапановы па ўмацаванні ролі і значэння прадстаўнічых органаў (Усебеларускага народнага сходу, Парламента, мясцовых органаў самакіравання)

Першае, што было прапанавана грамадствам, - надаць новы статус Усебеларускаму народнаму сходу. Прэзідэнт пачуў гэты сацыяльны запыт. І на VI Усебеларускім народным сходзе прынялі рашэнне вынесці на рэферэндум пытанне аб наданні УНС канстытуцыйнага статусу. А таксама аб тым, што ў межах работы Канстытуцыйнай камісіі неабходна абмеркаваць і разгледзець розныя мадэлі інтэгравання УНС у палітычную сістэму. Была праведзена цікавая і пры гэтым складаная работа. Нам удалося напоўніць новым зместам 3-ці артыкул Канстытуцыі, дзе адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту вызначаны беларускі народ.

УНС – наш новы, самабытны, аўтэнтычны спосаб рэалізацыі прынцыпу народаўладдзя і дэмакратычнага будаўніцтва грамадства. І я думаю, што мы ў гэтым плане з’яўляемся свайго роду піянерамі.

А.Макараў:  Назіраючы з аналітычных пазіцый за працэсам, я зрабіў вывад, што ў першую чаргу Прэзідэнт быў ініцыятарам ідэі канстытуцыйнага статусу УНС і новага кроку ў развіцці дзяжаўнасці. Гэта быў не столькі адказ на запыт грамадства, колькі задума Кіраўніка дзяржавы, жаданне рашыць глабальную задачу.

С.Сівец: Сапраўды, ідэю надання Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйнага статусу прапанаваў Прэзідэнт, ацаніўшы ролю УНС у разрашэнні палітычнага крызісу між Кіраўніком дзяржавы і Вярхоўным саветам у 1996 годзе. Але сам запыт на пашырэнне ўдзелу народа ў рашэнні тых або іншых дзяржаўных пытанняў і задач у той або іншай форме быў артыкуляваны на розных дыялогавых пляцоўках і сустрэчах. Гэтыя дыялогавыя зносіны дазволілі атрымаць інфармацыю ад людзей і выразна зразумець чаканні, звязаныя з развіццём нашай краіны і беларускага грамадства.

А.Макараў: З новым канстытуцыйным статусам УНС мы набліжаемся да класічнай дэмакратыі або аддаляемся ад яе?
 

С.Сівец:  Гэта, безумоўна, пашырэнне дэмакратыі. Таму што асноўныя дэмакратычныя інстытуты заснаваны на выбарнасці органаў улады. Класічныя прынцыпы народаўладдзя, дэмакратызму развіты і пры фарміраванні УНС. Пры гэтым нам удалося не дапусціць дубліравання функцый.

Сергей Сивец.
Сяргей Сівец

Зыходзячы з практыкі

А.Макараў: Якімі якасцямі павінен валодаць дэлегат УНС? Якая ў яго ключавая задача? Ён павінен рашаць праблемы людзей, якія прадстаўляе, або прымаць стратэгічныя рашэнні ад іх імя ? Дэлегаты з’яўляюцца элітай краіны, актывам – самымі пасіянарнымі грамадзянамі – або прадстаўляюць сацыяльны зрэз грамадства, рэтранслююць запыты людзей?

В. Міцкевіч: Дэлегаты УНС адначасова з’яўляюцца і прадстаўнікамі, і актывам – і выражаюць светапогляд розных сацыяльных груп. Склад сходу сфарміраваны з розных страт і структур нашага грамадства. Ёсць прадстаўнікі ўсіх трох галін улады: Ураду (выканаўчая), судоў (судзебная), вельмі шырока прадстаўлены дэпутаты ўсіх узроўняў (заканадаўчая ўлада). Значная колькасць дэлегатаў ад грамадскіх аб’яднанняў. Адназначна: дэлегаты УНС – людзі, якія займаюць праактыўную пазіцыю, могуць агучыць праблемы, разумеюць жыццё ў розных яго праяўленнях.

Валерий Мицкевич
Валерый Міцкевіч

Калі гаварыць пра чаканні людзей ад дэлегатаў УНС, то яны залежаць ад статусу длегата. У склад дэлегатаў па інэрцыі (магчыма, гэта звязана з аналогіяй выбараў дэпутатаў) вылучаюць людзей, якія будуць адстойваць інтарэсы рэгіёна, рашаць тыя або іншыя лакальныя надзённыя пытанні. Зразумела, што калі дэлегат – міністр або прадстаўнік іншага органа дзяржаўнага кіравання, то ад яго чакаюць канкрэтных дзеянняў на сваім працоўным месцы. Але сказаць, што дэлегату даюць пэўны наказ, - такога адназначна няма.

Думаю, што ў працэсе работы УНС будуць выпрацоўвацца пэўныя традыцыі дзейнасці гэтага органа. Некаторыя аспекты яшчэ трэба ўдакладніць і фармалізаваць. У тым ліку зыходзячы з практычнага вопыту. Напрыклад, трэба выпрацаваць працэдуру, што рабіць, калі ў працэсе абмеркавання таго або іншага стратэгічнага дакумента ўзнікае неабходнасць унясення ў яго змен, а таксама на выпадак, калі не будзе дасягнуты кансэнсус. Многія нюансы яшчэ трэба адпрацаваць.

Прысяжны засядацель або трыбун

А.Макараў: Па сваёй функцыі дэлегат УНС выступае добрасумленным і пазітыўным «прысяжным засядацелем», які ўхваляе або не ўхваляе прапановы ўлады? Або ён усё-такі бліжэй да трыбуна, які вылучае свае прапановы, упэўнівае сход у іх мэтазгоднасці, дэбатуе? І ў чым адрозненне дэлегата УНС ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў?

Н.Філіпава:  Мне здаецца, што ў залежнасці ад унутраных перакананняў і пазіцыі дэлегаты могуць выступаць і ва ўмоўнай ролі прысяжных засядацеляў, і ў ролі трыбунаў. Як член Беларускага саюза жанчын я ўдзельнічала ў канферэнцыі па выбары дэлегатаў. Гэта былі ўзорныя дэмакратычныя выбары. Кожнага кандыдата прадстаўлялі іх калегі, расказвалі пра іх. І прадстаўлены былі самыя шырокія пласты грамадства. Многа было прадстаўнікоў працоўных прафесій, спецыялістаў прадпрыемстваў. Яны ведаюць, якія ёсць праблемы і чаканні ў соцыуме.

І гэта не проста прафесіяналы і годныя людзі, але яны займаюць пазітыўную грамадзянскую пазіцыю, гатовы праяўляць актыўнасць і несці грамадскую нагрузку.

І могуць на публічных пляцоўках адстойваць інтарэсы сваіх калектываў, паплечнікаў па грамадскай дзейнасці. Гэтыя дэлегаты – звычайныя людзі, але самыя актыўныя. Здольныя і жадаючыя займацца не толькі жыццёвымі справамі, але і вызначаць стратэгічнае развіццё краіны.

Наталья Филиппова
Наталля Філіпава

С.Сівец:  Адназначна дэлегаты УНС павінны праводзіць актыўную інфармацыйную работу: тлумачыць на месцах рашэнні сходу, даносіць да УНС прапановы грамадскасці. Быццам бы гэтым займаюцца і дэпутаты. Але ў дэлегатаў УНС ёсць свой унікальны функцыянал. Так, ключавая задача дэпутата – работа над заканадаўчымі актамі (несумненна, і яны маюць зносіны з выбаршчыкамі, але ў межах свайго асноўнага заканадаўчага функцыянала). У дэлегата УНС – прадстаўнічая функцыя зыходзячы з тых чаканняў, якія ёсць у канкрэтным сегменце грамадства, які яго накіраваў. Дэлегаты прымаюць стратэгічныя рашэнні, а дэпутаты ўжо ў далейшым фармалізуюць іх у нарматыўна-прававых актах.

В. Міцкевіч: Падчас фарміравання УНС як канстытуцыйнага органа былі рызыкі дубліравання Парламента.

І Прэзідэнт адразу паставіў задачу: ніхто не павінен наступаць на чужое поле. Наш прыярытэт гэты баланс выканаць, каб не правакаваць неразбярыху. У дэлегатаў УНС прапісаны выразныя абавязкі і паўнамоцтвы — у Канстытуцыі і розных заканадаўчых актах.

І на практыцы неабходна прытрымлівацца гэтага прынцыпу. Магчыма, гэта будзе не заўсёды проста зрабіць. Напрыклад, у дэпутаце людзі бачаць прадстаўніка ўлады, пагэтаму адрасуюць яму бытавыя пытанні — яны ў кампетэнцыі мясцовых органаў улады. Зараз мы назіраем аналагічную гісторыю з дэлегатамі. У адрас УНС ужо паступаюць скаргі на жыццёвае бязладдзе. Вядома, улада існуе для людзей, але ў кожнага органа свае задачы. Гэта неабходна растлумачыць і людзям, і дэлегатам — якія пытанні ляжаць у іх кампетэнцыі і з’яўляюцца прыярытэтнымі.

Народаўладдзе ў дзеянні

А. Макараў: А ключавая задача УНС — выступаць стабілізатарам палітычных працэсаў або надаваць дадатковую дынаміку грамадскаму развіццю?
 

А. Сямашка:  Ёсць тэорыя народнага прадстаўніцтва, а ёсць практыка. У жыцці могуць выкарыстоўвацца самыя розныя мадэлі. Класічныя падыходы ў чыстым выглядзе існуюць толькі ў навуковай літаратуры. У нас ёсць заканадаўчы і прадстаўнічы орган Парламент. А УНС павышае градус прадстаўніцтва і пашырае магчымасці для ўдзелу грамадзян у кіраўніцтве дзяржавай. Дэлегаты УНС вылучаюць і ацэньваюць прапановы не толькі з пункту гледжання сваіх асабістых, але і грамадскіх інтарэсаў. Несумненна, механізм страховачны, накіраваны на ўмацаванне грамадзянскага адзінства ў УНС закладзены. У тым ліку ад магчымых супярэчнасцей унутры механізму падзелу ўладаў.

Елена Семашко
Алена Сямашка



С. Сівец:  Па свайму прававому статусу УНС з’яўляецца органам народаўладдзя. І гэты статус выключае нават тэарэтычную магчымасць у прыняцці стратэгічных рашэнняў дамініравання нейкай асобнай партыі, грамадскай арганізацыі або іншых фармальных або нефармальных груп.

УНС створаны, каб напоўніць прынцып народаўладдзя новым зместам.

 І ён валодае адначасова як функцыяй для развіцця краіны ў інтарэсах усяго грамадства, так і стабілізатара. Зараз да нашага вопыту ўважліва прыглядаюцца ў Казахстане, Кыргызстане. І ў мяне ёсць глыбокая ўпэўненасць, што з часам у гэтых краінах нацыянальныя і народныя курултаі з кансультатыўна-дарадчых трансфармуюцца ў канстытуцыйныя органы ўлады.

Эфектыўнасць рашэнняў УНС залежыць ад кожнага

А.Макараў: Валерый Вацлававіч, як па-вашаму, ці можна чакаць павышэння эфектыўнасці пры рэалізацыі рашэнняў, якія будуць прыняты на УНС?

В.Міцкевіч:

Эфектыўнасць будзе толькі тады, калі кожны прапусціць пачутае на УНС праз сябе і зразумее: ён прымае стратэгічнае рашэнне, якое потым увасобіцца ў канкрэтную задачу, якую яму, яго дзецям, суседзям прыйдзецца выконваць.

А калі да гэтага адносіцца фармальна, маўляў, прагаласавалі, прынялі рашэнне, але яно нас не датычыцца, то і ўвасабляць у жыццё яго стане складана. Гэта значыць дэлегат УНС павінен узяць на сябе канкрэтныя абавязкі. У тым ліку здолець расказаць сваім землякам: на УНС прынялі вось такія канцэптуальтныя рашэнні, для іх развіцця будуць распрацаваны адпаведныя законы, іх трэба выконваць. Тады работа будзе эфектыўнай.

А.Макараў: Відавочна, што асновай дзяржаўнасці з’яўляецца Прэзідэнт. Навошта для інстытута прэзідэнства і для Кіраўніка дзяржавы УНС? Гэта падтрымка, інфармаванне грамадскасці аб задачах...

С.Сівец:  У нас народны Прэзідэнт. Народны таму, што ён асноўвае свае дзеянні на меркаванні народа. А УНС — гэта канцэнтраванае меркаванне народа, якое аб’ядноўвае ўсе сацыяльныя групы і пласты. Дэлегаты ў межах УНС будуць прымаць дарожную карту развіцця дзяржавы, зыходзячы з тых паўнамоцтваў, якія сёння аднесены да УНС. Аднак цяпер беларускі народ, улічваючы кампетэнцыі УНС, разам з Прэзідэнтам стане яшчэ і несці адказнасць за жыццё ў нашай краіне.
 

Н.Філіпава:  Інстытут прэзідэнства дэлегіраваў УНС найбольшую колькасць паўнамоцтваў, што пацвярджае значнасць УНС. Аднак і самаабмежаванне ўлады тут ёсць, звязанае з другімі функцыямі УНС. Не толькі адабрэнне праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджанне асноўных накірункаў унутранай і знешняй палітыкі, але і магчымасць адмяняць прававыя акты, іншыя рашэнні дзяржаўных органаў і службовых асоб, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі.

У Прэзідыуме УНС – увесь спектр дэлегатаў

В.Старычонак: Галоўная інтрыга зараз — Прэзідыум УНС. Не памылюся, калі скажу: грамадскасць не ведае, якая працэдура адбору Прэзідыума УНС. Калі мы гаворым аб народным прадстаўніцтве, то ці будуць у Прэзідыум уключаны прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, мясцовых Саветаў дэпутатаў? Ці стане Прэзідыум адлюстраваннем складу УНС?

В.Міцкевіч:  

У ідэале, безумоўна, Прэзідыум УНС павінен адлюстроўваць увесь спектр дэлегатаў, таму што нельга нейкую сферу пакінуць без сваіх прадстаўнікоў. Але выбіраць склад Прэзідыума будуць дэлегаты. Для гэтага прадугледжаны механізм тайнага галасавання з выкарыстаннем бюлетэняў.

У законе «Аб Усебеларускім народным сходзе» зафіксавана лімітавая колькасць Прэзідыума — не больш 15 чалавек. Але якім будзе склад, даведаемся толькі пасля абрання яго членаў.

Важна таксама разумець, што ў Прэзідыума ёсць паўнамоцтвы. Гэта працоўны орган, які будзе прымаць рашэнні ў межах сваёй кампетэнцыі ў перапынках паміж сходамі. Збіраць 1200 чалавек раз у месяц няпроста. Пагэтаму функцыямі, якія неабходна ў паўсядзённым жыцці выконваць, будзе займацца Прэзідыум. Там ёсць некаторыя паўнамоцтвы, якія не церпяць адкладу. Напрыклад, прыпыненне паўнамоцтваў суддзі.

А. Макараў:  

У такім выпадку ці ёсць канцэпцыя, як працаваць са складам, бо УНС збіраецца раз у год? Гэта будзе стабільны склад або, наадварот, будзем старацца дасягнуць найбольшага прадстаўніцтва? Гэта будзе сацыяльна-палітычны актыў?

А. Сямашка:  З пункту гледжання кадравай палітыкі дзяржавы будзе добра, калі дзякуючы УНС у нас пашыраецца склад прафесійных кіраўнікоў. Але ўсё-такі VII Усебеларускі народны сход пройдзе ў новым статусе – вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. У такім выпадку максімальная стабільнасць складу была б карысная, але зусім без змен немагчыма!

В.Міцкевіч:  На працягу аднаго склікання склад будзе адносна стабільны.

Н.Філіпава:  Трэба ўлічваць, што назначаныя дэлегаты, вядома, будуць мяняцца. Паўнамоцтвы абраных у склад УНС прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці могуць быць датэрмінова спынены. Напрыклад, у сувязі са спыненнем членства ў грамадскім аб’яднанні, якое з’яўляецца суб’ектам грамадзянскай супольнасці. У Выбарчым кодэксе, статутах суб’ектаў грамадскай супольнасці прадугледжаны інстытут абрання дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу замест тых, хто выбыў, у выпадку прыняцця гэтымі суб’ектамі адпаведнага рашэння.

Акрамя таго, паколькі дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу з’яўляюцца прадстаўнікі ў тым ліку выканаўчай і судзебнай улады, склад УНС можа мяняцца з прычыны прымаемых кадравых рашэнняў. Пры гэтым пасаджэнні Усебеларускага народнага сходу праводзяцца не радзей аднаго разу на год, і УНС можа быць таксама скліканы на пазачарговае пасяджэнне.

Пагэтаму выключыць змены складу УНС нельга.
 

Фармат узаемадзеяння дэлегатаў з насельніцтвам

С. Алейнікава: Калі абагуліць даследаванні БІСД, якія датычацца чаканняў грамадства ад прадстаўнічых органаў, то магчыма вылучыць наступны запыт – гэта адваротная сувязь. Якім будзе канал адваротнай сувязі УНС з людзьмі? Ці магчыма прадугледзець пляцоўку, скажам у лічбавым фармаце, для зносін людзей з дэлегатамі УНС, дзе можна было б задаваць пытанні і атрымаць на іх адказы?

Светлана Алейникова.
Святлана Алейнікава

С. Сівец: У нас ёсць дастаткова шырокі спектр камунікацый. Выразныя формы ўзаемадзеяння прадугледжваюць Закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», Закон «Аб асновах грамадзянскай супольнасці». Звяртацца можна праз грамадскія аб’яднанні, дэпутатаў усіх узроўняў, прыёмы грамадзян. Гэта значыць ніхто не будзе адчуваць дэфіцыту магчымасцей данесці тую або іншую праблему да дэлегата Усебеларускага народнага сходу

В.Лазоркіна:  Нам, напэўна, трэба сфармуляваць, з якімі пытаннямі яны могуць звяртацца, каб іх спектр не звузіўся да пытанняў, напрыклад, якія датычацца толькі сферы ЖКГ.

С. Сівец:  

Пытанні выцякаюць са статута Усебеларускага народнага сходу: органа, які вызначае стратэгічныя накірункі развіцця грамадства і дзяржавы, якая забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.

Вось межы, па якіх можна вызначаць спектр задач УНС

В.Міцкевіч:  Пытанне ўсё ж заключаецца ў тым, ці будуць створаны механізмы ўзаемадзеяння людзей і дэлегатаў УНС? Як гэта бачыцца спачатку: акцэнт будзе на зносінах на месцах. Напрыклад, ёсць дэлегаты з сельскай мясцовасці, яны павінны камуніцыраваць з людзьмі, якія іх вылучалі, з якімі яны пражываюць на адной тэрыторыі, працуюць на адным прадпрыемстве.

У ідэале трэба было б стварыць, і над гэтым трэба падумаць, пляцоўку для ўзаемадзеяння дэлегатаў з насельніцтвам. І, вядома, трэба вызначыць пералік пытанняў для абмеркавання на такіх пляцоўках. Гэты фармат патрэбны для прыняцця стратэгічных рашэнняў. Было б неразумным ператварыць канал узаемадзеяння дэлегатаў УНС і насельніцтва ў кнігу скарг.

Н.Філіпава:  

Важней стварыць канал для абмеркавання таго, што прапаноўваецца для вынясення на УНС. Гэта значыць больш падсвяціць тэмы да таго часу , як пройдзе УНС. Данесці да кожнага жыхара краіны тыя рашэнні, якія будуць выносіцца на УНС, каб кожны разумеў гэтую стратэгію.

Канал павінен працаваць па прынцыпе грамадскага абмеркавання нарматыўна-прававых актаў. Вось такі фармат павінен быць, роўна як і электронная пляцоўка. Але для таго, каб прагаварыць тое, што будзе вынесена на абмеркаванне на УНС.

В.Міцкевіч:  Будзем лічыць, што мы прыйшлі да агульнага рашэння. Некаторы час таму пачыналі абмеркаванне нарматыўных прававых актаў, збор прапаноў па пытаннях удасканалення заканадаўства на пляцоўцы pravo.by. Спачатку людзі слаба ўдзельнічалі, зараз там дастаткова актыўна ідзе дыскусія. Гэта можна ўзяць у якасці аналага.

Задачы УНС – мір, бяспека, дабрабыт

В. Лазоркіна:: Падводзячы вынік, хачу спыніцца на палітычнай культуры. Мы сёння абмеркавалі важнае пытанне: для чаго нам патрэбны УНС? І прыйшлі да вываду – для пабудовы сучаснай і эфектыўнай дзяржавы.

Ольга Лазоркина
Вольга Лазоркіна

А вось задачы, якія будуць вырашаны ў межах УНС, я паспрабавала агрэгіраваць на аснове вопыту работы падобных структур у іншых краінах. Вядома, у нас свая спецыфіка, але тым не менш пэўны набор задач коратка абазначу.

Фарміраванне новай якасці даверу ў грамадстве выступае прыярытэтнай задачай. У межах УНС мяркуецца будаваць яго падставы не толькі на традыцыйным прынцыпе справядлівасці, але ў большай ступені адказнасці за прыняты стратэгічны курс.

Высокая дынаміка знешніх і ўнутраных працэсаў сучаснай дзяржавы патрабуе валоданне навыкамі палітычнай камунікацыі ва ўмовах рэальнасці. Гаворка ідзе аб замацаванні прынцыпаў культуры ўдзелу, што забяспечыць рашэнне праблем у межах закона, а не на вуліцах.

Сёння як ніколі актуальна задача па пошуку механізмаў надання дынамікі ў рэалізацыі прынятых рашэнняў. Салідарная адказнасць можа выступаць у якасці такога механізму. Яе замацаванне ў палітычным працэсе мае на ўвазе станаўленне новай формы палітычнага жыцця краіны.

Гарызантальная мадэль палітычнай камунікацыі, якая мяркуецца ў межах УНС, будзе накіравана на крышталізацыю грамадскага дагавору, які адлюстроўвае новыя палітычныя рэаліі, улічвае знешнія фактары, адпавядае запытам грамадства.

Вынікам рашэння гэтых задач бачыцца закладка новай падставы палітычнай культуры Беларусі, якая забяспечыць увесь спектр паняцця «эфектыўная дзяржава».

С.Сівец:  

На выхадзе атрымаем тое, што з’яўляецца асноватворным для любога нармальнага здаровага грамадства: мір, фізічная бяспека, упэўненасць у заўтрашнім дні і дабрабыт людзей, якія жывуць у гэтым грамадстве. Гэта будзе асноватворным крытэрыем эфектыўнасці работы Усебеларускага народнага сходу

І калі мы будзем жыць у асяроддзі, дзе гэта ўсё будзе забяспечана, значыць, і УНС адбудзецца як канстытуцыйны орган улады.

ЯК, ПА ДАДЗЕНЫХ БІСД, УСПРЫМАЕЦЦА УНС У МЕДЫА?
 

Згодна з дадзенымі інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «Інфаметрыка», у 2024 годзе было апублікавана каля 5 тысяч матэрыялаў пра УНС па наступных тэмах: вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты, пасяджэнні па падрыхтоўцы Сходу, падпісанне ўказу аб стварэнні сакратарыята, аргкамітэты па падрыхтоўцы да вылучэння кандыдатаў. У топе інтарэсу таксама знаходзілася навіна аб сцвярджэнні Прэзідэнтам нагруднага знака дэлегата УНС. Як паведаміла аналітык БІСД Вольга Лазоркіна, вялікая ўвага СМІ прываблівае таксама арганізацыйны механізм УНС. У той жа час аналітыкі не бачаць у медыа тэмы, якая адлюстроўвае, як Сход будзе непасрэдна функцыянаваць.

 

ЯКІЯ ЧАКАННІ Ў ГРАМАДСТВА АД УНС?
 

Падчас круглага стала аналітык БІСД Святлана Алейнікава расказала пра вынікі вывучэння прадстаўнікоў беларускага грамадства, пра УНС. У снежні 2023 года па заказу БІСД было праведзена даследаванне, якое паказала, што грамадзяне чакаюць ад УНС выпрацоўкі стратэгічных арыенціраў развіцця краіны, пашырэння магчымасцей, уцягнутасці ў абмеркаванне значных для краіны рашэнняў і камунікацыі па лініі «грамадства – дзяржава».