У БІСД адбылася рабочая сустрэча са Старшынёй Пастаянная камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы i мясцоваму самакіраванню Міхаілам Русым. У сваім выступленні сенатар закрануў важнейшыя аспекты рэгіянальнага развіцця Беларусі.
«Развіццё краіны цалкам і поўнасцю залежыць ад развіцця рэгіёнаў. Наколькі паспяхова будзе адбывацца гэты працэс, настолькі паспяховымі будуць сама дзяржава і яе экаоміка. Па сутнасці, гэты механізм мы ўжо стварылі. У нас дзейнічае праграма паскоранага развіцця 11 гарадоў з насельніцтвам звыш 80 тысяч чалавек, згодна з якой у бліжэйшыя гады павінна быць забяспечана паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця нашых рэгіёнаў і, як следства, скарачэнне разрыву ў якасці жыцця насельніцтва ў горадзе і вёсцы», - падкрэсліў Міхаіл Русы.
«Вельмі важна вызначыць кропкі росту, канцэнтрацыю вытворчых элементаў рэгіёна, яго патэнцыял і актыўна гэта развіваць. Паспяховасць рэгіянальнага развіцця вызначаецца ўменнем органаў мясцовай улады бачыць спецыфіку свайго раёна, вызначыць драйверы росту, рэальна ацэньваць магчымасці. Сёння мы гаворым аб тым, каб даць кіраўнікам абласцей, раёнаў большую самастойнасць у прыняцці рашэнняў, правесці нейкую «дэцэнтралізацыю». Мясцовым органам улады трэба даць больш паўнамоцтваў па аператыўным кіраванні...»
Яшчэ адзін важны аспект, каторы адзначыў Міхаіл Русы, - развіццё краіны і рэгіёнаў на ўласных аднаўляльных рэсурсах. «У першую чаргу мы павінны фінансаваць самі сябе, падтрымліваць уласнага вытворцу і спажыўца, укладваць грошы ў стварэнне новых рабочых месцаў і, у канчатковым выніку, - у развіццё ўсяго рэгіёна. Гэта адзін з прыярытэтаў эканамічнага развіцця краіны, каторы датычыцца стварэння ўласных вытворчасцяў на мясцовай сыравіне». Пры газіфікацыі населеных пунктаў дзяржава дае датацыі, але ці ўкладвае яна сродкі ва ўласную эканоміку? Пры гэтым у нас наладжана вытворчасць ацяпляльных катлоў, якія працуюць на драўлянай дранцы, ёсць многа лясгасаў і лесапілак. Чаму б аналагічную схему падтрымкі не даць тым кааператывам, якія ў сваім населеным пункце пяройдуць на ацяпленне на ўласнай драўнянай сыравіне. Ёсць спажывец. Значыць, фінансаваць у першую чаргу трэба іх. Але рашэнне ў любым выпадку прымаюць органы мясцовай улады. Апошняе слова – за імі».
Адносна рэформы мясцовага кіравання і самакіравання Міхаіл Русы адзначыў, што павінна быць ясна прапісана палажэнне аб фінансавай самастойнасці мясцовых органаў улады: «Усімі сродкамі, якія будуць зараблены, можна распараджацца на свой погляд. Гэта стане магутным стымулам для стварэння новых рабочых месцаў і вытворчасцяў, што выведзе рэгіён на новы віток развіцця і павысіць яго канкурэнтаздольнасць... Рэгіёнам дакладна можна і патрэбна давяраць грошы. Яны ведаюць, куды іх накіроўваць і ўмеюць развівацца...»
Дакрануўся Міхаіл Русы і праблемы размеркавання выпускнікоў ВНУ. «Не сакрэт, што працэнтаў 90 выпускнікоў аддзяленняў ВНУ будуць шукаць магчымасць не паехаць у глыбінку. На мой погляд, трэба зрабіць сацыяльны заказ. Вызначыць, якія спецыялісты будуць запатрабаваны ў тым ці іншым рэгіёне, прыняць абітурыентаў па кантракце на бюджэтныя месцы і даць ім павышаную стыпендыю, можа быць, нават адкрыць спецыяльны рахунак. Усё гэта зрабіць, разлічваючы на тое, што праз некалькі гадоў раён атрымае запатрабаванага спецыяліста, які нікуды не паедзе, будзе жыць і працаваць на сваёй радзіме. Дзяржава дапаможа яму і з жыллём, дасць танны крэдытны рэсурс, другія бонусы і прэферэнцыі...»
Калектыў Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў выражае ўдзячнасць Міхаілу Іванавічу за гэткае цікавае выступленне і прадуктыўную дыскусію