25 мая на базе БІСД адбыўся навучальны семінар акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара геаграфічных навук, прафесара, галоўнага навуковага супрацоўніка Цэнтра кліматычных даследаванняў, Логінава Уладзіміра Фёдаравіча на тэму «Уздзеянне антрапагенных фактараў на змены клімата».
У межах мерапрыемства былі названы і абмеркаваны наступныя дыскусійныя тэзісы, якія ўзнікаюць на стыку кліматалологіі і геапалітыкі:
- некаторыя пытанні аб’ектыўнасці дамінуючых у навуковым асяроддзі ўяўленняў аб прычынах змены клімату і яго эканамічных наступстваў;
- праблема зніжэння якасці дадзеных пра стан клімату ў свеце;
- дэтэрмініраванасць праекта «зялёнай эканомікі» геапалітычнымі інтарэсамі;
- - эканамічная мэтазгоднасць рэалізацыі праграмы «зялёнай эканомікі» ў краінах, якія развіваюцца.
На заключным этапе мерапрыемства аналітыкі БІСД актыўна ўключыліся ў дыскусію, абмеркаваўшы з вучоным шэраг практычных, а таксама агульнатэарэтычных праблем, якія датычацца ўзаемаабумоўленасці рэгіянальнага развіцця, клімата і экалогіі.
