Дата публикации

Перспектывы налажвання партнёрскіх адносін з «фабрыкамі думкі» Францыі

23 сакавіка 2021 года дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Нікаля дэ Буян дэ Лакостам. Абмеркаваны перспектывы налажвання партнёрскіх адносін з «фабрыкамі думкі» Францыі, дасягнута дамоўленасць аб далейшым узаемадзеянні між французскай дыпмісіяй і БІСД у межах развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва між аналітычнымі цэнтрамі дзвюх краін. Адбыўся абмен поглядамі па пытаннях міжканфесіянальных адносін у Беларусі.

Малюнак
Перспективы налаживания партнерских отношений с «фабриками мысли» Франции