У мэтах пашырэння навукова-экспертных сувязей і практычнага ўзаемадзеяння з замежнымі аналітычнымі структурамі, 27 мая 2021 г. Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (БІСД) падпісан Мемарандум аб узаемапаразуменні з Нацыянальным інстытутам стратэгічных даследаванняў Кыргызскай Рэспублікі (НІСДКР).
Нацыянальны інстытут стратэгічных даследаванняў Кыргызскай Рэспублікі – адзіная дзяржаўная ўстанова пры вышэйшых органах улады Кыргызстана, закліканая ажыццявіць навукова-даследчую і аналітычную падтрымку дзейнасці Урада Кыргызскай Рэспублікі.
Мемарандум аб узаемапаразуменні між БІСД і НІСДКР садзейнічае ўсталаванню і развіццю інфармацыйна-даследчага патэнцыялу дзвюх дзяржаў, рэалізацыі сумесных праектаў, абмену вопытам, правядзенню шырокага спектру мерапрыемстваў экспертнага характару.
З беларускага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар БІСД Алег Макараў, намеснік дырэктара Віталій Стахоўскі, начальнік аддзела Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Антон Дударонак, начальнік аддзела шматбаковага супрацоўніцтва і глабальных выклікаў Юрый Ярмалінскі.
Ад Кыргызстана ўдзельнічалі: дырэктар НІСДКР Уран Ахметаў, саветнік пасольства Кыргызскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Айымкан Кулукеева.
Падчас сустрэчы з дырэктарам Алегам Макаравым і аналітыкамі БІСД абмеркаваны актуальныя пытанні бягучага стану і перспектыў развіцця двухбаковых беларуска-кыргызскіх адносін. Бакі выразілі гатоўнасць к нарошчванню ўзаемадзеяння па лініі экспертнай дыпламатыі, развіццю партнёрскіх адносін між «фабрыкамі думкі» дзвюх краін.