Дата публикации

Развіццё двухбаковых адносін Беларусі і Азербайджана

23 лістапада 2021 года на пляцоўцы Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў адбылася сустрэча дырэктара Інстытута Алега Макарава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ульві Вагіф аглу Бахшаліевым

Падчас гутаркі бакі абмеркавалі бягучую ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Азербайджане, абмяняліся поглядамі па актуальных пытаннях рэгіянальнай павесткі, перспектывах двухбаковых адносін Беларусі і Азербайджана, накірунках развіцця культурнага і навукова-экспертнага абмену. Вялікая ўвага была нададзена вопыту выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналітычнай дзейнасці.

Разгледзеўшы павестку беларуска-азербайджанскага партнёрства, бакі пацвердзілі важнасць далейшага развіцця экспертнага дыялогу па шырокаму спектру пытанняў для пашырэння канструктыўнага ўзаемадзеяння між нашымі краінамі.

Беларусь-Азербайджан
Беларусь-Азербайджан
Беларусь-Азербайджан