25 чэрвеня 2021 года на пляцоўцы Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў адбылася беларуска-казахстанская міжнародная канферэнцыя на тэму “Аб праводзімых рэформах і пераўтварэннях у Рэспубліцы Казахстан і Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе”. Мерапрыемства арганізавана сумесна з Пасольствам Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь.
У канферэнцыі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Аскар Бейсенбаеў, дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі беларусь Святлана Любецкая, Алег Гайдукевіч, Ігар Марзалюк, намеснік дырэктара Казахстанскага інстытута стратэгічных даследаванняў Алуа Жалдыбаліна, прадстаўнікі Міністэрства эканомікі і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь,Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Казахстан, аналітыкі БІСД, эксперты і навукоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, казахстанскага Грамадскага фонда “Цэнтр аналізу і прагназавання “Адкрыты свет”.
Удзельнікі абмеркавалі беларускі вопыт грамадска-палітычных пераўтварэнняў і сацыяльна-эканамічнага развіцця і новы курс рэформ прэзідэнта Казахстана К.-Ж. Такаева.
У цэнтры ўвагі сустрэчы былі пытанні ўдасканалення падыходаў у сферы дзяржаўнага кіравання, шляхоў павышэння якасці ўзаемадзеяння дзяржавы і грамадства ў сучасных умовах, стану і перспектыў беларуска-казахстанскага ўзаемадзеяння, у тым ліку на трэку экспертнай дыпламатыі.
У сваім выступленні дырэктар БІСД Алег Макараў адзначыў, што “вопыт Казахстана, які ідзе шляхам сваіх рэформ, выклікае павагу і цікавасць. Беларусь таксама зараз рухаецца шляхам, аналагаў якому ў свеце няма. Аб гэтым гаворыць унікальны вопыт Усебеларускага народнага сходу, які нарадзіўся на нашай нацыянальнай глебе, а не навязаны з боку”.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аскар Бейсенбаеў падкрэсліў важнасць павесткі канферэнцыі для Казахстана і Беларусі, заявіўшы, што сяброўскія адносіны нашых дзяржаў сёння з’яўляюцца ўнікальным прыкладам для іншых краін.
Спадар Пасол адзначыў неперарыўнасць і паслядоўнасць рэалізацыі рэформ прэзідэнта К.-Ж. Такаева, накіраваных на якасна новы ўзровень развіцця Казахстана, і якія прадугледжваюць перазагрузку палітычнай сістэмы краіны, правядзенне неабходных у сучасных умовах палітычных, сацыяльных і эканамічных пераўтварэнняў.
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўству, кіраўнік Працоўнай групы па супрацоўніцтву з Парламентам Казахстана Святлана Любецкая акцэнтавала ўвагу на дасягненнях Беларусі і Казахстана за апошнія гады, падабенства пазіцый дзвюх краін па большасці праблем рэгіянальнай і міжнароднай палітыкі.
“Сумесная работа з Казахстанам па ўсіх накірунках адбываецца ў дружалюбнай атмасферы, і ўвесь комплекс беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва, рэалізацыі новых магчымасцей на сённяшні дзень – прыярытэтная задача, каторай ідуць нашы органы дзяржаўнага кіравання”.
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч надаў увагу казахстанскаму вопыту палітычных пераўтварэнняў. Ён адзначыў, што яго “ўнікальнасць заключаецца ў тым, як правесці змену эліт і пакаленняў, не разбурыўшы ўласную краіну, захаваўшы тыя дасягненні, якія ёсць, правёўшы транзіт улады дэмакратычна, з улікам меркавання народа. І гэты транзіт народ ухваліў, прагаласаваў за яго, і ўсё атрымалася”.
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк звярнуў увагу, што для эканамічнай палітыкі Беларусі і Казахстана характэрны прынцып ўсеабдымнага эканамічнага прагматызму:
“Мы хочам пабудаваць высокаякасную эканамічную мадэль і з казахстанскім, і з беларускім сэрцам. Гэта тое, што нас аб’ядноўвае”.
У гэтай сувязі дэпутат падкрэсліў асаблівую актуальнасць для Белпрусі стварэння Еўразійскай эканамічнай прасторы, заклікаў паглыбляць адносіны з партнёрамі па ЕАЭС і АДКБ, з Казахстанам, Расіяй, Кітаем, праяўляць прагматызм і будаваць адносіны з колам бліжэйшых сяброў і партнёраў.
Намеснік дырэктара КІСД Алуа Жалдыбаліна ў сваім выступленні спынілася на ключавых прынцыпах новага палітычнага курсу прэзідэнта Казахстана, асаблівую ўвагу надаўшы асвятленню мэт, прынцыпаў і форм дзейнасці Нацыянальнага савету грамадскага даверу пры Прэзідэнце Рэспублікі Казахстан. Спікер падкрэсліла, што рэалізуемыя ў краіне з 2019 года пераўтварэнні накіраваны на “стварэнне сучаснай эфектыўнай дзяржавы шляхам пераходу да сервіснай мадэлі яе ўзаемадзеяння з грамадствам”.
Саветнік па эканамічных пытаннях Грамадскага фонда “Цэнтр аналізу і прагназавання “Адкрыты свет” Алішэр Наўрузаў у прадстаўленым дакладзе адзначыў актуальнасць задач, якія стаяць перад урадам, па фарміраванні новага курсу эканамічнай палітыкі з улікам сучасных выклікаў праз увядзенне новай мадэлі дзяржаўнага кіравання.
На яго думку, важнымі аспектамі далейшага курсу эканамічных рэформ у Казахстане з’яўляецца ўдасканаленне грашова-крэдытнай, падаткава-бюджэтнай палітыкі, палітыкі прыцягнення інвестыцый, забеспячэнне празрыстасці і адкрытай канкурэнцыі на рынках, скарачэнне прысутнасці дзяржавы ў эканоміцы, аднаўленне эканамічнага росту і далейшага развіцця ў постпандэмічны перыяд.
Прадстаўнік Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кашынскі спыніўся на падрабязным аналізе характэрных асаблівасцей Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гг., палажэнні каторай канцэнтравана адлюстроўваюць рэальныя намеры беларускай дзяржавы ва ўнутранай палітыцы. У іх ліку: захаванне сацыяльнай накіраванасці дзяржавы, працяг развіцця традыцыйнага патэнцыялу галін прамысловасці і сельскай гаспадаркі на новай тэхналагічнай базе і цыфравой аснове, а таксама фарміраванне новых высокатэхналагічных галін і прадпрыемстваў.
Аналітык БІСД Святлана Алейнікава пацвердзіла настроенасць беларускага грамадства на развіццё больш цесных адносін з Казахстанам, абапіраючыся на вынікі сацыялагічных даследаванняў. Так, па дадзеных сацыёлагаў, трэцяя частка беларускіх грамадзян пацвярджаюць дружалюбныя і добрасуседскія адносіны Мінска і Нур-Султана.
Характарызуючы асаблівасці сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Святлана Алейнікава адзначыла, што асноўнымі элементамі ўстойлівай і цэльнай каштоўнаснай платформы беларускага грамадства выступаюць мір, бяспека, свабода, стабільнасць. У той жа час у беларускіх грамадзян “праяўляюцца новыя запатрабаванні і запыты новых сацыяльных і прафесійных груп, каторыя можна абагуліць запытам на развіццё краіны. На першыя месцы выходзяць чаканні больш эфектыўнага развіцця рэгіёнаў, дзейнасці дзяржапарата, палітычнай сістэмы. Гэтыя запыты атрымалі сваё адлюстраванне ў рашэннях VI Усебеларускага народнага сходу і сёння ўлічваюцца ў працэсе падрыхтоўкі аабноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”.
У сваю чаргу, па ацэнках члена Канстытуцыйнай камісіі, аналітыка БІСД Кацярыны Рэчыц, падчас падрыхтоўкі канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі шырокае сацыяльнае прадстаўніцтва Камісіі прадвызначае не толькі адпаведнасць праекта запытам грамадства, але і з’яўляецца ўмовай легітымнасці самой рэформы. У пытаннях пераразмеркавання канстытуцыйных паўнамоцтваў між дзяржаўнымі органамі і службовымі асобамі ставіцца мэта ўзмацніць рэальныя паўнамоцтвы ўсіх галін улады на аснове назапашанага за прайшоўшы перыяд незалежнасці вопыту і з улікам сучасных выклікаў. Інстытут прэзідэнцтва ў Беларусі застаецца стрыжнем, на якім трымаецца сістэма дзяржаўнага кіравання.
Дырэктар цэнтра Еўразійскіх і Еўрапейскіх даследаванняў, дацэнт факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Роза Турарбекава адзначыла наяўнасць перспектыў фарміравання канкрэтных сфер узаемнага супрацоўніцтва і пракладання сумесных намаганняў для Беларусі і Казахстана. На яе думку, у Казахстане рэалізуюцца шырокамаштабныя рэформы, накіраваныя на глыбокую палітычную трансфармацыю краіны, а таксаама на ўзаемадзеянне дзвюх дзяржаў у межах ЕАЭС. У прыватнасці, своечасовае правядзенне Казахстанам выбараў сельскіх акімаў на мясцовым узроўні нясе несумненны станоўчы вопыт для Беларусі.
Удзельнікі сустрэчы, разгледзеўшы павестку беларуска-казахстанскага партнёрства ў кантэксце сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных змен, якія адбываліся ў дзвюх краінах, прыйшлі да высновы аб важнасці працягу экспертных дыскусій, каторыя будуць садзейнічаць пошуку адэкватных адказаў на выклікі часу, актыўнаму развіццю адносін між Беларуссю і Казахстанам.