21 кастрычніка 2021 года аналітыкі БІСД сустрэліся за круглым сталом са Старшынёй Прэзідыума акадэміі навук Беларусі Уладзімірам Гусаковым. Таксама на сустрэчы прысутнічалі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастасцтва Нацыянальнай акаджміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя і дырэктар ДНУ “Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі” Мікалай Мыслівец.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні бягучага стану і перспектыў развіцця ўзаемадзеяння між БІСД і НАН Беларусі ў сфкры аналізу ўнутрыпалітычных працэсаў і знешнепалітычных інтарэсаў краіны. Адзначаны пазітыўны вопыт супрацоўніцтва БІСД з шэрагам інстытутаў НАН Беларусі: гісторыі, сацыялогіі, філасофіі.
Сустрэча прадэманстравала магчымасці НАН Беларусі забяспечваць не толькі фундаментальны складнік навукі, але і выкарыстоўваць навуковы базіс для сучаснага рэагіравання на новыя выклікі і “чорныя лебедзі”. Падобнага роду падыходы важны для эфектыўнай падтрымкі кіраўнічых рашэнняў на карысць грамадства.