Дата публикации

Гандлёвая галіна ў Беларусі: погляд знутры

У БІСД адбыўся экспертны семінар «Гандлёвая галіна ў Беларусі: погляд знутры» з удзелам кіраўніцтва МАРГ і прадстаўнікоў рознічных гандлёвых сетак. Эксперты расказалі пра асаблівасці работы гандлёвых сетак і накірунках іх развіцця ў новых умовах гаспадарання. Былі закрануты і пытанні сацыяльнага самаадчування працаўнікоў.

Падчас дыскусіі было адзначана, што гандлёвыя работнікі дастаткова ўпэўнена адчуваюць сябе на рынку працы, што праяўляецца ў іх пазітыўным сацыяльным самаадчуванні. Іх цалкам задавальняюць умовы працы, маральна-псіхалагічны клімат у калектыве і г.д. Галоўным запатрабаваннем працаўнікоў гандлёвых сетак выступае павышэнне аплаты працы, у тым ліку за кошт укаранення стымулюючых механізмаў і гібкага графіка работы. Сярод турбуючых праблем – недахоп кадраў і звязаная з гэтым пераработка, недастаткова высокі ўзровень аўтаматызацыі асноўных працэсаў сваёй арганізацыі або гандлёвай кропкі. Перспектыўнымі накірункамі развіцця дадзеная прафесійная група лічыць павышэнне сваёй канкурэнтаздольнасці – прафесійнага росту, пашырэнне сваіх кампетэнцый, навучання, адкрыцця новых сфер і галін гандлю.

Торговая отрасль в Беларуси: взгляд инзнутри
Торговая отрасль в Беларуси: взгляд инзнутри
Торговая отрасль в Беларуси: взгляд инзнутри
Торговая отрасль в Беларуси: взгляд инзнутри