16 красавіка 2021 года ў межах другога дня работы юбілейнай X міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сацыялогія рэлігіі ў грамадстве Позняга Мадэрну: рэлігія і каштоўнасці», якую праводзіў Белгарадскі дзяржаўны ўніверсітэт, адбылася секцыя Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) «Трансфармацыя каштоўнаснай матрыцы сучаснага грамадства».
Удзельнікі секцыі, – беларукія і расійскія эксперты, – закранулі цэлы спектр пытанняў, якія датычыліся метадалогіі вывучэння каштоўнасцей, адметных рыс рэлігійнасці беларускага грамадства, каштоўнаснага партрэта молодзі Беларусі і іншых краін, праблем гістарычнай памяці, каштоўнасных асаблівасцей прымежжа.
Аналітыкамі БІСД былі прадстаўлены вынікі цыклу даследаванняў, прысвечаных актуальным каштоўнасцям беларускага грамадства. Разгляд іх дынамікі і асаблівасці праз прызму вобраза будучыні краіны дазволіла скласці разнастайную каштоўнасную мазаіку ў адзіную каштоўнасную матрыцу. Яе цэласці і ўстойлівасці перад выклікамі сучаснасці садзейнічае традыцыйная прыхільнасць беларусаў да зямлі, адносіны павагі і разважлівасці да гістарычнага мінулага, імкненне ў будучыню. Адсутнасць невырашальных разрываў між пакаленнямі і запатрабаванне беларусага грамадства на самарэалізацыю паўстае адной з галоўных умоў яго доўгатэрміновага развіцця.