Дата публикации

Пытанні эканомікі у фокусе БІСД

28 лістапада адбыўся экспертны семінар “Эканоміка Беларусі: ад цяперашняга да будучыні", які стаў новай аналітычнай пляцоўкай Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў для жывой дыскусіі прадстаўнікоў улады, навукі і бізнесу па ключавых пытаннях дзяржаўнай эканамічнай палітыкі краіны.. Сваю пазіцыю адносна дзеючай прававой базы для эканамічнага развіцця і ўмоў эфектыўнага правапрымянення выказалі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі семінара абмеркавалі меры па захаванні балансу абароненасці эканамічных інтарэсаў краіны і развіцця прыватнай ініцыятывы. Звярталася ўвага на эканамічнае становішча рэгіёнаў з улікам міграцыйных працэсаў, якімі паслабляецца сацыяльная інфраструктуры, праца сацыяльных стандартаў, кадравае забеспячэнне.

Вопрос экономики в фокусе БИСИ

Аналітыкамі БІСД і запрошанымі экспертамі былі разгледжаныя ўмовы развіцця малога і сярэдняга бізнесу, доступу да рэсурсаў, назапашвання прыватнага капіталу, цыфравізацыі, укаранення айчынных навуковых распрацовак і набыцця замежных тэхналогій, занятасці насельніцтва і адтоку кадраў, арганізацыі і фінансавання навуковага суправаджэння дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і многія іншыя. У якасці асобнай праблемы была пазначаная дылема спалучэння сацыяльна арыентаванай дзяржавы і сацыяльнага расслаення грамадства.

Удзельнікі экспертнага семінара прыйшлі да высновы пра неабходнасць наладжвання высокатэхналагічных камунікацыйных сувязяў паміж кіраўніцкай, вытворчай і навуковай сферамі і павышэння на гэтым фоне ролі даследаванняў у галіне прыроды свядомасці і волі чалавека.

Вопросы экономики в фокусе БИСИ
Вопросы экономики в фокусе БИСИ
Вопросы экономики в фокусе БИСИ