Дата публикации

Сустрэча з Кiрылам Коктышам

17 жнiўня адбылася сустрэча з расійскім экспертам, доктарам палітычных навук, прафесарам МДІМА Кірылам Яўгеньевічам Коктышам. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны перспектыўныя фарматы экспертнага ўзаемадзеяння.

На думку расійскага палітолага, сёння неабходна засяродзіць намаганні на распрацоўцы новага паняційнага апарата, які б даступна і, галоўнае, рэалістычна тлумачыў тыя працэсы, якія аналітычная супольнасць назірае ў міжнародных адносінах.

Беларуска-расійскі экспертны дыялог, несумненна, атрымаў новае развіццё. Разам з тым праблемныя ўчасткі захоўваюцца. Расійскі эксперт мяркуе, што намаганні неабходна засяродзіць не столькі на разуменні спецыфікі ўнутраных працэсаў, колькі на аналізе магчымасцей для стварэння новых ніш, якія дазваляюць забяспечыць паспяховае ўладкаванне дзвюх краін у сістэму міжнародных адносін, правілы функцыянавання якой зараз рапрацоўваюцца, у тым ліку Беларуссю і Расіяй

Встреча с Кириллом Коктышем
Встреча с Кириллом Коктышем