Дата публикации

Узаемадзеянне між фабрыкамі думкі Кітая і Беларусі

23 сакавіка 2022 года ў межах развіцця экспертнага дыялогу «Беларусь і Кітай: агульная траекторыя развіцця» дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Макараў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюнам.

Кіраўнік дыпламатычнай місіі КНР азнаёмлены з асноўнымі накірункамі дзейнасці і задачамі, што рашаюцца БІСД. Адбыўся абмен думкамі аб бягучым стане і перспектывах развіцця беларуска-кітайскага экспертна-аналітычнага супрацоўніцтва. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся поглядамі аб перспектывах узаемадзеяння фабрык думкі Беларусі і Кітая.

Асобна былі закрануты пытанні рэгіянальнай бяспекі. Аналітыкі БІСД таксама азнаёмілі кітайскіх дыпламатаў з вынікамі даследчага праекта «Каштоўнасны партрэт сучаснага беларускага грамадства».

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць працягнуць узаемадзеянне між БІСД і Пасольствам КНР па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Взаимодействие между фабриками мысли Китая и Беларуси