Дата публикации

БІСД на пляцоўках міжнародных арганізацый

15–16 чэрвеня дырэктар БІСД Алег Макараў прыняў удзел у мерапрыемствах АБСЕ “Дзень кібербяспекі/бяспекі інфармацыйных камунікацыйных тэхналогій (ІКТ)”, а таксама ў першым пасяджэнні нефармальнай рабочай групы АБСЕ па кібербяспецы/бяспецы ІКТ.

Падчас “Дня кібербяспекі” разгледжаны шэраг пытанняў, якія тычацца дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы кібербяспекі, а таксама Меры ўмацавання даверу (МУД) у галіне кібербяспекі.

У рамках пасяджэння нефармальнай рабочай групы АБСЕ адбылося абмеркаванне плана работы групы на 2020 год, прадстаўлены прапановы дзяржаў-удзельніц па практычным прымяненні МУД, праведзены абмен думкамі аб выкананні мер даверу ў галіне кібербяспекі/бяспекі ІКТ на нацыянальным узроўні.

Малюнак
БИСИ на площадках международных организаций