2-5 кастрычніка дэлегацыя БІСД на чале з дырктарам Алегам Макаравым прымае ўдзел у XX юбілейным пасяджэнні Міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай». На мерапрыемстве, прысвечаым пытанням умацавання глабальнай шматпаляргнасці, плануецца выступленне дырэктара БІСД у межах спецыяльнай сесіі па праблематыцы постсавецкай прасторы.
На палях пасяджэння запланаваны шэраг сустрэч БІСД з партнёрскімі даследчымі цэнтрамі, а таксама аўтарытэтнымі замежнымі аналітыкамі і мыслярамі. Пляцоўка «Валдая» у тым ліку стане месцам абмеркавання пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай да міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі БІСД «Стратэгічны аналіз і прагназаванне. Беларусь у глабальным свеце» з запрашэннем кіраўнікоў нацыянальных аналітычных структур дзяржаў-членаў АДКБ і ШАС.