15 студзеня 2024 года аналітык БІСД Антон Дударонак прыняў удзел (онлайн) у пасяджэнні круглага стала на тэму «Роля Расіі і краін БРІКС+ ва ўмацаванні шматпалярнага свету».
Мерапрыемства арганізавана ў рамках старшынства Расіі ў БРІКС Іркуцкім рэгіянальным аддзяленнем моладзевай Асамблеі народаў РФ пры падтрымцы Індыйскага цэнтра садзейнічання міжнародным ініцыятывам.
У круглым стале прынялі ўдзел моладзевыя лідэры, эксперты па міжнародных адносінах, прадстаўнікі Агенцтва стратэгічных ініцыятыў, кіраўніцтва Іркуцкай вобласці, вядучых рэгіянальных ВНУ, няўрадавых арганізацый, дыпламаты і даследчыкі з розных краін БРІКС.
У рамках праведзенай дыскусіі, лейтматывам якой стаў стратэгічны ўклад краін БРІКС+ у працэс прасоўвання шматпалярнасці, аналітык БІСД прадставіў увазе аўдыторыі даклад на тэму «Беларусь на шляху ў БРІКС: перадумовы і базавае мэтапакладанне».