Аналітыкі БІСД прынялi ўдзел ў абласным выязным семінары “Эфектыўнасць сістэмы мясцовага самакіравання ў сучасных умовах”, які адбыўся на тэрыторыі Магілёўскага раёна.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі старшыні абласнога і раённага Савета дэпутатаў, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса абласнога, раённага і мясцовага ўзроўняў.
Выступаючы перад удзельнікамі семінара, аналітык БІСД Алег Корапаў (аддзяленне Магілёўскай вобласці) адзначыў: “Як паказалі вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага па закзу Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, ва ўмовах сучасных рэалій і выклікаў больш за 62% насельніцтва Магілёўскай вобласці па-ранейшаму лічыць, што дзяржава павінна больш клапаціцца пра людзей, і толькі крыху больш за 20% лічаць, што людзі павінны праяўляць ініцыятыву і самі клапаціцца пра сябе, не спадзеючыся на дзяржаву. З другога боку, большасць насельніцтва хацела б жыць і працаваць у родных месцах, гатовы да ўзмацнення асабістай адказнасці за вынікі працы. Галоўнае – магчымасць жыць у родным горадзе, вёсцы, мець дастойную работу і крыніцу даходу”.
“Дадзеныя факты яшчэ раз сведчаць, што асноўныя грамадска-палітычныя запросы і чаканні грамадзян Магілёўскай вобласці ясна вырысаваны і застаюцца нязменнымі – гэта, перш за ўсё, захаванне моцнай, сацыяльна-арыентаванай дзяржавы, захаванне сацыяльных гарантый, магчымасць жыць і працаваць на роднай зямлі, быць побач са сваімі роднымі і блізкімі.
І сёння ў беларускага грамадства ёсць унікальны шанс сапраўды стаць адной сям’ёй у маштабах краіны. У людзей ёсць запрос на зносіны, на думку свайго дэпутата, ёсць запрос на захаванне вядучай ролі дзяржавы ў вызначэнні далейшага шляху развіцця Беларусі і ёсць падтрымка намаганняў Кіраўніка дзяржавы па захаванні міру, згоды ў грамадстве, па развіцці рэгіёнаў, вялікіх і малых гарадоў.
Галаўнае сёння ў рабоце дэпутата – з людзьмі трэба размаўляць, проста па-чалавечы, неабходна даць ім магчымасць для выказвання самых розных думак і прапаноў, сваім прыкладам ініцыіраваць сумеснае з насельніцтвам рашэнне пытанняў жыццядзейнасці, працаваць разам з органамі выканаўчай улады ў пытаннях стварэння прыцягальных рабочых месцаў, развіваць і падтрымліваць самазанятасць насельніцтва”, - падкрэсліў у завяршэнні выступлення Алег Корапаў.