Дата публикации

Экспертны семінар па тэматыцы харчовай бяспекі з Егіпецкім саветам па міжнародных адносінах

25 верасня 2023 года аналітыкі БІСД удзельнічалі анлайн у экспернай дыскусіі па праблематыцы забеспячэння харчовай бяспекі ў сучасных геапалітычных умовах. Арганізатарамі выступілі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет і Егіпецкі савет па міжнародных адносінах

У межах семінара адбыўся канструктыўны абмен поглядамі аб ключавых фактарах, якія ў бягучых геапалітычных умовах аказваюць уплыў на ўстойлівасць сістэмы забеспячэння глабальнай харчовай бяспекі. Удзельнікі, у тым ліку эксперты міжнародных арганізацый, пацвердзілі негатыўнае ўздзеянне на глабальную харчовую бяспеку санкцый у адносінах экспарту беларускіх угнаенняў, а таксама абмежаванняў доступу беларускага харчавання і сельгастэхнікі на сусветныя рынкі.

Асаблівая ўвага надавалася асвятленню дэстабілізуючага ўздзеяння аднабаковых мер эканамічнага ціску ў адносінах паставак харчавання на стабільнасць у дзяржавах Афрыканскага кантынента. Акцэнт быў зроблены на неабходнасці калектыўных намаганняў у мэтах забеспячэння харчовай бяспекі краін, якія развіваюцца, і рэгіёнаў Глабальнага Поўдня.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць працягнуць з егіпецкімі экспертамі ўзаемадзеянне па пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Экспертный семинар по тематике продовольственной безопасности с Египетским советом по международным отношениям