У Камянецкім раёне у рэспубліканскім санаторыі “Белая вежа” адбыўся грамадска-палітычны марафон “17 граней адзінства”, ініцыяваны грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” і прымеркаваны да Дня народнага адзінства.
Мадэратарам і адным са спікераў марафона стаў начальнік аддзялення па Брэсцкай вобласці БІСД, кандыдат палтычных навук Эдуард Севярын.
Удзельнікі мерапрыемства гаварылі пра сутнасць свята народнага адзінства, гісторыю беларускай дзяржаўнасці, патрыятычныя каштоўнасці нашага народа, нацыянальную ідэю, пагрозы суверэнітэту і глабальныя выклікі сучаснасці. Эксперты адзначалі, што беларускаму грамадству вельмі важна даносіць праўдзівую і дакладную інфармацыю.
«Тэма народнага адзінства літаральна невычарпальная, паколькі дзякуючы гісторыі адкрываюцца ўсё новыя і новыя яго грані. Калі мы гаворым пра адзінства ў сферы палітыкі, мы маем на ўвазе перш за ўсё згоду. Калі мы гаворым пра эканоміку, гаворка ідзе пра тое, што аб’яднанне агульных намаганняў дазваляе дасягнуць пэўных вынікаў», - падкрэсліў Эдуард Севярын.
Падчас адкрытага дыялогу ўзнімаліся актуальныя тэмы, звязаныя з будучым Беларусі, трансфармацыяй яе палітычнай сістэмы. Ва ўмовах міжнароднай абстаноўкі, якая дынамічна змяняецца, падкрэслівалася асаблівае значэнне адзінства беларускага народа для захавання міру ва ўсіх яго праяўленнях, указывалася на неабходнасць выстаяць у супярэчнасцях, канфліктах і непаразуменнях палітычнай рэальнасці.
«Галоўны пасыл - паказаць разнастайнасць паняцця “адзінства”: сёння мы гаворым пра адзінства сям’і, намаганняў па пераадоленні складаных сітуацый для развіцця нашай дзяржавы. На тэрыторыі Беларусі пражываюць прадстаўнікі звыш за 130 нацыянальнасцей і 25 рэлігійных канфесій. І, напэўна, гістарычны вопыт дазваляе нам захоўваць і канфесіянальны мір, і міжнацыянальны мір, а таксама разумець, што ў адзінстве - залог суверэнітэту і незалежнасці, міру, бяспекі і стварэння», – рэзюміраваў аналітык.