7 красавіка ў Магілёве прайшоў семінар для асоб, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў на пасады намеснікаў старшынь, кіраўнікоў адміністрацый па сацыяльных пытаннях і начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы (культуры) і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, а таксама для слухачоў Народнага ўніверсітэта грамадзянскай, прафесійнай адукацыі і інфарміравання спецыялістаў сацыяльна-эканамічнага комплекса вобласці Магілёўскай аргструктуры РДГТ “Веды”
Мерапрыемства сабрала больш за 100 удзельнікаў з усяго рэгіёна. Адкрываючы семінар, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падкрэсліў важнасць сістэмнай работы па падрыхтоўцы і навучанні рэзерва кадраў, асабліва ва ўмовах сучасных выклікаў.
Важнай задачай кадравай палітыкі з’яўляюцца карэнныя змены псіхалогіі кіраўнікоў. Нам патрэбны не пасіўныя, бяздумныя выканаўцы, а ініцыятыўныя і адукаваныя кіраўнікі, здольныя мабілізаваць ўласныя рэсурсы і рупліва іх выкарыстоўваць.
Выступаючы перад удзельнікамі семінара, аналітык БІСД (аддзяленне па Магілёўскай вобласці) Алег Корапаў адзначыў: “За мінулы год мы многае з вамі зрабілі і ў сацыяльнай сферы, і ва ўмацаванні і згуртаванні грамадства, і ў інфармацыйным, ідэалагічным супрацьборстве. Мы сталі мацней, з’явіліся новыя эксперты і лідары поглядаў, чаго раней вельмі не хапала, асабліва ў рэгіёнах… Сёння наша з вамі сумесная ідэалагічная задача – не даць пасеяць паніку і разлад ў нашых розумах, у нашых сем’ях. Мы бачым вялізны запыт на ідэалагічныя і каштоўнасныя арыенціры з боку грамадства. З канца лютага свет уступіў у новую рэальнасць, і з ёй прыйдзецца лічыцца, у ёй працаваць, гадаваць дзяцей, забяспечваць свой суверэнітэт і бяспеку”.
“Ва ўмовах хутказменлівай рэальнасці і запыту грамадства на ідэалагічныя ўстаноўкі, грамадскім арганізацыям рэгіёна неабходна арганізаваць пляцоўку для ваказвання самых розных поглядаў і прапаноў, даць магчымасць грамадству ваказваць свае асцярогі, хваляванні, крытычныя заўвагі, сфарміраваць аператыўны канал сувязі “грамадзянін-грамадства-дзяржава”. Для гэтага трэба максімальна задзейнічаць інфармацыйныя рэсурсы (старонкі ў сацсетках, сайты арганзацый, тэлеграм-каналы і г.д.), што працуюць пакуль не ў поўнай меры, з абаязковым каналам зваротнай сувязі, працягнуць правядзенне такіх праектаў як “У рэжыме праўды”, “Адкрыты дыялог”, “Грамадская прыёмная” з абавязковым прыцягненнем новых “медыйных” асоб, лідараў поглядаў, не баяцца ўзнімаць вострыя тэмы і ўносіць ініцыятывы”,- адзначыў аналітык БІСД