Дата публикации

Калі сітуацыя змяняецца: Глабальны Поўдзень у эпоху нестабільнасці

У рамках развіцця партнёрскіх адносін з цэнтрам перадавога вопыту Глабальнага Поўдня (Global South Centre of Excellence) "DAKSHIN" (Індыя) аналітык БІСД Юрый Ярмалінскі, кіраўнік Цэнтра даследаванняў ШАС і БРІКС, 25 красавіка прыняў удзел у арганізаванай індыйскімі партнёрамі лекцыі на тэму: "Калі сітуацыя мяняецца: Глабальны Поўдзень у эпоху нестабільнасці".

DAKSHIN - асабістая ініцыятыва Прэм'ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі, агучаная на I Cаміце "Голас Глабальнага Поўдня" ў лістападзе 2023 года. Яна накіравана на абмен перадавым вопытам паміж краінамі Глабальнага Поўдня ў такіх галінах, як ахова здароўя, тэхналогіі і сельская гаспадарка.

Удзельнікамі лекцыі падкрэслена, што краіны Глабальнага Поўдня, як сусветная большасць, маюць патрэбу ў новым светапарадку. Для гэтага неабходна якасна новае ўспрыманне працэсаў, што адбываюцца ў свеце, і нестандартнае мысленне, каб адысці ад агульнапрынятых уяўленняў і пачаць думаць самастойна.

Выказана кропка гледжання, што краінам Глабальнага Поўдня неабходна працаваць разам для дасягнення мэт устойлівага развіцця. Калі Індыя, Бразілія, ПАР і, магчыма, Інданезія, аб'яднуюцца, яны будуць у стане ператварыцца ў сусветны "полюс сэнсаў", які ніхто не зможа ігнараваць, і гэта дасць гэтым краінам шанец змяніць глабальны баланс сіл.

БІСД, як вядучы дзяржаўны навукова-даследчы цэнтр, узаемадзейнічае з "DAKSHIN" з красавіка 2024 года, у тым ліку ў фармаце ўдзелу ў аналагічных тэматычных мерапрыемствах.

З індыйскімі партнёрамі ўзгоднены і падрыхтаваны да падпісання адпаведны мемарандум аб узаемаразуменні, што было пацверджана арганізатарамі ў завяршэнні лекцыі.

Когда ситуация меняется: Глобальный Юг в эпоху нестабильности
Когда ситуация меняется: Глобальный Юг в эпоху нестабильности