20 лютага 2023 года Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў пры садзейнічанні і ўдзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у г.Багата праведзена анлайн-сустрэча з Цэнтрам даследаванняў і вышэйшай юрыдычнай адукацыі Сената Калумбіі (CAEL).
З улікам актуальных міжнародных рэалій мерапрыемства на тэму «Беларусь-Калумбія. 30-годдзе дыпламатычных адносін – роля аналітычных цэнтраў у пашырэнні ўзаемадзеяння» было прысвечана абмеркаванню канцэптуальных і практычных шляхоў экспертнага ўзаемадзеяння.
Адбыўся грунтоўны абмен поглядамі па актуальных пытаннях міжнароднай павесткі, перпектывам знешняй палітыкі Беларусі ў рэгіёне Лацінскай Амерыкі. Удзельнікі сустрэчы пацвердзілі важную ролю навукова-экспертнага ўзаемадзеяння ў сучасных умовах.