26-28 кастрычніка 2022 года аналітык БІСД Вольга Багамаз удзельнічала ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Мегатрэнды сусветнай палітыкі: глабалізацыя, палярызацыя, экстрэмізм”, арганізаванай Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі сумесна з Антытэрарыстычным цэнтрам дзяржаў-удзельніц СНД. У межах канферэнцыі разгледжаны шэраг пытанняў, якія датычацца міжароднага супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, а таксама сучасных інструментаў інфармацыйнага проціборства
У сваім дакладзе аналітык адзначыла значнасць кансалідацыі падыходаў у забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы і прасторы АДКБ пры ўмове захавання нацыянальга інфармацыйнага суверэнітэту дзяржаў-удзельніц. Істотныя крокі па фарміраванні адзінай інфармацыйнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы, выпрацоўцы сумесных намаганняў, забеспячэнню кіберзлачынства, прыняццю норм адказных паводзін у інфармацыйнай сферы пачаты ў працэсе распрацоўкі Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
“Перспектыўнымі накірункамі далейшага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД у сферы інфармацыйнай бяспекі бачацца наступныя: развіццё сумесных адукацыйных тэхналогій у сферы інфармацыйнай і лічбавай пісьменнасці, падрыхтоўка спецыялістаў у сферы кібербяспекі, пашырэнне фарматаў інфармацыйнага ўзаемадзеяння экспертнага таварыства”,- адзначыла Вольга Багамаз.