Дата публикации

Міжнародная бяспека ў фокусе БІСД

Сёння другі дзень нефармальных кансультацый па праекце выніковага дакладу рабочай групы адкрытага складу (РГАС) ААН па дасягненнях у сферы інфарматызацыі і тэлекамунікацый у кантэксце міжнароднай бяспекі, у якіх прымае ўдзел дырэктар БІСД Алег Макараў. Пасяджэнне праходзіць у фармаце відэаканферэнцыі, якая з’яўляецца вымушанай альтэрнатывай вочным міжсесійным сустрэчам. Абмяркоўваюцца прапановы па напаўненні праекта выніковага дакладу РГАС па двух асноўных напрамках: наяўныя і патэнцыяльныя пагрозы, а таксама правілы, нормы і прынцыпы. Прапановы беларускага боку знайшлі сваё адлюстраванне ў памятнай запісцы старшыні разам з прапановамі іншых дэлегацый.