29 чэрвеня 2021 года дырэктар БІСД Алег Макараў і намеснік дырэктара Віталій Стахоўскі правялі мадэрацыю сесіі “Супрацьдзеянне злачынствам з выкарыстаннем ІКТ” падчас удзелу ў маштабным Міжнародным анлайн-форуме СНД па пытаннях інфармацыйнай бяспекі.
У межах адкрытай дыскусіі Алег Макараў акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў на эвалюцыі інфармацыйных выклікаў, важнасці павышэння дасведчанасці не толькі спецыялістаў, але і насельніцтва аб сучасных кіберпагрозах, актуальнасці пастулатаў беларускай дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі – інфармацыйнага суверэнітэту і інфармацыйнага нейтралітэту.
Арганізатары экспертнага мерапрыемства – Інстытут стратэгічных і міжрэгіянальных даследаванняў, Міністэрства па развіцці інфармацыйных тэхналогій і камунікацый Рэспублікі Узбекістан забяспечылі шырокае прадстаўніцтва спецыялістаў з профільных ведамстваў і навуковых колаў. Па выніках дыскусій прыняты выніковы дакумент, выпрацаваны шэраг рэкамендацый у сферы норматворчай дзейнасці, падрыхтоўкі кадраў, а таксама тэхнічнага характару для магчымага ўліку ўрадамі краін СНД у час прыняцця рашэнняў у галіне інфармацыйнай бяспекі.