11 лістапада 2021 года аналітыкі БІСД прынялі ўдзел у пашыраным пасяджэнні навукова-кансультацыйнага савета пры Антытэрарыстычным цэнтры дзяржаў-удзельніц СНД “Супрацоўніцтва кампетэнтных органаў дзяржаў-удзельніц СНД па нейтралізацыі інфармацыйна-прапагандысцкага ўздзеяння міжнародным тэрарыстычным арганізацыям”.
Удзельнікі мерапрыемства засяродзілі сваю ўвагу на сродках, метадах і каналах вядзення экстрэмісцкай прапаганды ў цыфравым асяроддзі, а таксама на мерах супрацьдзеяння інфармацыйна-прапагандысцкай дзейнасці тэрарыстычнай і экстрэмісцкіх арганізацый у сучасных умовах.
Аб’яднанне тэарэтычных і практычных падыходаў у нейтралізацыі тэрарыстычных пагроз у інфармацыйнай сферы важна ўлічваць у працэсе рэалізацыі антытэрарыстычных мер, накіраваных на падтрымку стабільнасці ў рэгіёне. Абмен вопытам у сферы нейтралізацыі інфармацыйна-прапагандысцкай дзейнасці тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый неабходны для выпрацоўкі метадалагічных падыходаў, накіраваных на павышэнне ўзроўню забеспячэння бяспекі на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях. Паколькі формы і метады інфармацыйна-прапагандысцкага ўздзеяння тэрарыстычных арганізацый дынамічна развіваюцца, актуальнай задачай экспертнай і навуковай супольнасці бачыцца не толькі іх усебаковае вывучэнне, але і прагназаванне далейшых тэндэнцый іх развіцця ў мэтах выпрацоўкі адэкватных мер рэагіравання на экстрэмісцкія пагрозы ў інфармацыйнай прасторы.