Дата публикации

Новыя магчымасці міжнароднага супрацоўніцтва: канферэнцыя высокага ўзроўню ў Ташкенце

У межах умацавання беларуска-ўзбекістанскага экспертнага супрацоўніцтва 15-16 ліпеня 2021 года дырэктар БІСД Алег Макараў і намеснік дырэктара Віталій Стахоўскі прымаюць удзел у міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню “Цэнтральная і Паўднёвая Азія: рэгіянальная ўзаемазвязанасць. Выклікі і магчымасці” ў Ташкенце, арганізатарам каторай выступіла Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Узбекістан.

Малюнак
Новые возможности международного сотрудничества: конференция высокого уровня в Ташкенте

Ініцыятыва правядзення дадзенага маштабнага мерапрыемства належыць прэзідэнту Рэспублікі Узбекістан Шаўкату Мірзіёеву.

Асноўная мэта форума – умацаванне гістарычна цесных і дружалюбных сувязей, даверу і добрасуседства між дзяржавамі Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі ў інтарэсах усіх народаў і краін абодвух рэгіёнаў.

У канферэнцыі прамаюць удзел прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані, прэм’ер-міністр Пакістана Імран Хан, міністры замежных спраў і высокія прадстаўнікі краін Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, Кітая, іншых замежных дзяржаў, кіраўнікі аўтарытэтных міжнародных і рэгіянальных арганізацый, глабальных фінансавых інстытутаў і кампаній, якія вядуць навукова-даследчыя і аналітычныя цэнтры. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў.

Экспертамі вядучых сусветных “фабрык думкі” разглядаюцца ключавыя фактары міжрэгіянальнага значэння, а таксама рэгіянальнага і нацыянальнага характару, шляхі фарміравання ў рэгіёне пояса бяспекі, стабільнасці і добрасуседства.

Вынікам канферэнцыі стане выпрацоўка прапаноў па нарошчванні супрацоўніцтва ў сферах гандлю, інвестыцый, транспарту, энергетыкі, інавацый, зялёных тэхналогій, забеспячэння стабільнасці і бяспекі ў краінах рэгіёна, дасягненне дамоўленасцей аб рэалізацыі канкрэтных праектаў і праграм кааперацыі.

Дэлегацыя БІСД прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні канферэнцыі, рабоце секцый “Гандлёвая і транспартная ўзаемазвязанасць для ўстойлівага росту”, “Адраджэнне культурна-гуманітарных сувязей як шлях да ўмацавання дружбы і ўзаемнага даверу”, “Рэгіянальная бяспека. Выклікі і пагрозы”. На палях мерапрыемства кіраўніцтвам БІСД абмеркаваны перспектыўныя накірункі супрацоўніцтва БІСД з замежнымі аналітычнымі цэнтрамі.

У межах канферэнцыі між БІСД і Міжнародным інстытутам Цэнтральнай Азіі падпісаны Мемарандум аб узаемапаразуменні, што стала значным крокам ва ўмацаванні механізму экспертнага супрацоўніцтва між Беларуссю і Узбекістанам.