Дата публикации

Аб дыялогу фабрык думкі

28 лістапада 2022 года Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў па запрашэні кітайскага Цэнтра даследаванняў сучаснага свету пры Міжнародным аддзеле Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Кітая ўдзельнічаў у першым форуме “Гледзячы на Кітай і слухаючы свет”.

Лю Цзяньчао, кіраўнік Міжнароднага аддзела ЦК КПК, заявіў аб падтрымцы кітайскім бокам рашэння БІСД аб уступленні ў Асацыяцыю аналітычных цэнтраў “Поясу і шляху”, якая ўяўляе сабой дыялогавую платформу для абмену думкамі з замежнымі партнёрамі, якія вывучаюць Кітай і дзейнасць Камуністычнай партыі Кітая. Ён таксама падкрэсліў гатоўнасць Кітая выкарыстоўваць механізмы платформы для ўмацавання супрацоўніцтва з партнёрскімі аналітычнымі цэнтрамі, садзейнічання міжчалавечым культурным абменам, умацаванню дружбы і прасоўванню агульначалавечых каштоўнасцей.

У сваю чаргу дырэктар БІСД Алег Макараў адзначыў, што для БІСД вялікі гонар быць часткай гэтай аўтарытэтнай міжнароднай платформы, дзе можна абменьвацца поглядамі і сумесна выпрацоўваць прарыўныя ідэі супрацоўніцтва. Паглыбленню кааперацыйных сувязей між фабрыкамі думкі Беларусі і Кітая садзейнічае ўсталяваны дзвюма краінамі найвышэйшы ў гісторыі ўзровень адносін.

А.Макараў выразіў упэўненасць у тым, што кантакты з Кітаем у шматбаковых фарматах дазволяць у поўнай меры раскрыць нявыкарыстаны патэнцыял рэгіянальнай спецыялізацыі ў міжнародным супрацоўніцтве і стварэнні ўласнай экасістэмы развіцця. Беларусь можа прадстаўляць большы інтарэс у галіне забеспячэння харчовай бяспекі, а таксама як пастаўшчык паслуг у сферы турызму і адукацыі. Магчымасці беларускага IT сектара запатрабаваны далёка за межамі нашай краіны – на ўсёй прасторы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У сучасным свеце не хапае камунікацыі, якая б звязвала Еўропу і Азію і служыла б сотні гадоў.

Каментуючы вынікі XX з’езда Камуністычнай партыі Кітая, які адбыўся ў кастрычніку б.г., дырэктар БІСД адзначыў, што КПК упэўнена пацвердзіла свой курс на забеспячэнне ўстойлівага развіцця краіны з прыярытэтам на павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва. У гэтым заключаецца асноўнае падабенства ў палітыцы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і Кітая.

Ва ўмовах сучаснага сістэмнага крызісу міжнародных адносін Кітай не ідзе па каляіне сусветнай турбулентнасці, якая навязваецца правіламі гульні звонку, а ідзе сваім самабытным, узважаным шляхам развіцця. Бачна адказная роля Кітая ў свеце, яго істотны ўклад у забеспячэнне росту сусветнай эканомікі.

У доўгі перыяд вымушаных пандэмійных абмежаванняў атрымалася пабудаваць трывалую сістэму экспертнага ўзаемадзеяння з кітайскімі фабрыкамі думкі. Высокая дынаміка беларуска-кітайскага экспертна-аналітычнага супрацоўніцтва, на думку дырэктара БІСД, здольна мінімізаваць негатыўнае ўздзеянне санкцыйнага ціску – рэальнасці, у якой нам трэба будзе жыць доўгі час. У сувязі з сыходам заходніх партнёраў адкрываюцца новыя магчымасці па нарошчванні эканамічнага ўзаемадзеяння з партнёрамі ў краінах Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. “Мы можам быць карысныя адзін аднаму”,- адзначыў А.Макараў.

Даведачна:

Асацыяцыя аналітычных цэнтраў “Пояса і шляху” створана ў красавіку 2015 года для прасоўвання супрацоўніцтва ў межах ініцыятывы “Пояс і шлях”. Сакратарыят створаны на базе Цэнтра даследаванняў сучаснага свету пры Міжнародным аддзеле ЦК КПК. Асацыяцыя аб’ядноўвае 141 кітайскую і 122 замежныя фабрыкі думкі.

О диалоге фабрик мысли
О диалоге фабрик мысли
О диалоге фабрик мысли