Дэлегацыя БІСД на чале з дырэктарам Алегам Макаравым прыступіла да работы на міжнароднай канферэнцыі аналітычных цэнтраў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва «Уз’яднанне – амалажэнне», якая афіцыйна адкрылася 23 сакавіка 2023 года ў г. Нью-Дэлі.
На пленарным паседжанні ўдзельнікаў і гасцей міжнароднай канферэнцыі вітаў прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Індыі Пасол Даму Раві. Са спецыяльным прывітальным адрасам да аналітычнай эліты Еўразіі звярнуўся таксама намеснік генеральнага сакратара ШАС Рыгор Логвінаў.
У межах мерапрыемства Алег Макараў правёў двухбаковыя сустрэчы з намеснікам генеральнага сакратара ШАС, наменікам дырэктара Цэнтрам аналізу міжнародных адносін (Азербайджан) і намеснікам дырэктара Міжнароднага інстытута Цэнтральнай Азіі (Узбекістан)
Таксама адбылося падпісанне Мемарандума пра супрацоўніцтва з Індыйскім саветам па міжнародных справах.