У другі дзень работы XVIII Форума ШАС у Душанбэ дырэктар БІСД Алег Макараў удзельнічаў у тэматычных панэльных дыскусіях.
Пасяджэнне завяршылася падпісаннем выніковага пратакола, а таксама цырымоніяй перадачы эстафеты старшынства ў Форуме ШАС (на перыяд 2023-2024 гг.) узбекскаму боку - Інстытуту стратэгічных і міжрэгіянальных даследаванняў (ІСМД) пры Прэзідэнце Рэспублікі Узбекістан.
З новым старшынёй Форума ШАС, дырэктарам ІСМД Элдорам Арыпавым, абмеркавалі перспектыўныя накірункі далейшага супрацоўніцтва, у тым ліку ў межах падпісанага ў 2019 годзе ў Мінску мемарандуму.
З заключным словам выступілі Генеральны сакратар ШАС Чжан Мін і дырэктар Цэнтра стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан Хайрыддзін Усманзода.
Пасля афіцыйных мерапрыемстваў дэлегацыя БІСД прыняла ўдзел у агляднай экскурсіі па музеі Нацыянальнай бібліятэкі Таджыкістана, а таксама пазнаёмілася з ходам будаўнічых работ на Рагунскай ГЭС, якая ўяўляе сабой унікальны гідратэхнічны аб’ект. Мяркуецца, што пасля завяршэння будаўніцтва плаціна гэтай ГЭС вышынёй 335 м. будзе самай высокай у свеце, а сама станцыя, па дасягненні магутнасці ў 3600 МВт, стане буйнейшай гідраэлектрастанцыяй у Цэнтральнай Азіі.