Аналітыкі БІСД Яўген Харук і Ірына Русак узялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі «Пераадоленне лічбавай прорвы: новы шлях глабальнага супрацоўніцтва Поўдня» ў рамках узаемадзеяння з Цэнтрам даследаванняў Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Ляанінскага ўніверсітэта (Кітай).

У сваім дакладзе «Усепагоднае ўсеабдымнае кітайска-беларускае стратэгічнае партнёрства ў эканамічнай сферы» Ірына Русак адзначыла, што стратэгічная задача Беларусі як малой дзяржавы — не толькі ўтрымліваць свае пазіцыі, але і актыўна выкарыстоўваць экспартны патэнцыял ва ўмовах, калі Кітай як гандлёвы партнёр Беларусі выступае адным з ключавых актараў сусветнага эканамічнага парадку.
Яўген Харук прадставіў перспектыўныя напрамкі развіцця кітайска-беларускага партнёрства ў сферы маладзёжнай палітыкі і азнаёміў удзельнікаў канферэнцыі з досведам працы маладзёжнага аналітычнага руху БІСД.
Актыўную дыскусію выклікалі пытанні аб ролі Беларусі ў свеце, нарошчванні патэнцыялу сумесных навуковых даследаванняў і экспертнага ўзаемадзеяння для дасягнення глабальных задач.
У завяршэннi канферэнцыі БІСД прэзентаваў Цэнтру даследаванняў Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Ляанінскага ўніверсітэта даведнiк па прамысловым турызме «Дзве краіны, тысячы заводаў» на кiтайскай мове.






