Дата публикации

ШАС – эфектыўны механізм супрацоўніцтва

20 жніўня 2021 года аналітык БІСД Юрый Ярмалінскі ўдзельнічаў у міжнароднай канфкрэнцыі, прысвечанай 20-годдзю Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) на тэму: “20 год ШАС: ад рэгіянальнага форуму да глабальнага прызнання”.

Мерапрыемства адбылося ў межах старшынства Рэспублікі Таджыкістан у ШАС і было арганізавана Цэнтрам стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан.

Удзельнікі прадстаўнічага міжнароднага форуму з Азербайджана, Індыі, Ірана. Кітая, Казахстана. Кыргызстана, Узбекістана, Пакістана, Расіі, Таджыкістана, Выканкама СНД, Сакратарыята і РАТС ШАС абмеркавалі шырокае кола пытанняў.

Ключавым лейтматывам большасці выступленняў стаў наратыў пра тое, што ва ўмовах трансфармацыі міжнародных адносін, якая працягваецца, ШАС становіцца эфектыўным механізмам супрацоўніцтва і забеспячэння рэгіянальнай бяспекі ў вялікай Еўразіі, у тым ліку ў кантэксце разрашэння афганскага крызісу.

Малюнак
ШОС - эффективный механизм сотрудничества

Важным момантам стала канстатацыя важнасці працэсаў рэгіяналізацыі, чаму садзейнічае сінергія рэсурсаў і патэнцыялу ШАС, СНД, АДКБ і НУМДА.

Прадстаўнік БІСД прадставіў увазе ўдзельнікаў міжнароднага форуму даклад на тэму: “Пашырэнне і ўмацаванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і ШАС як эфектыўны інструмент нацыянальнага "павароту ў Азію".