Аналітыкі БІСД 20 кастрычніка 2022 года ўдзельнічалі ва Усерасійскай навукова-практычнай канферэнцыі “Сацыяльная камунікацыя ў сучасным расійскім грамадстве” , якая праводзілалася Федэральным навукова-даследчым сацыялагічным цэнтрам РАН і Расійскім таварыствам сацыёлагаў у г.Масква. У межах абмеркавання розных аспектаў сацыяльнай камунікацыі ўзняты пытанні пазітыўных і негатыўных эфектаў глабальнай цыфравізацыі Расіі і краін еўразійскай прасторы, інтэграцыйных і дэзінтэграцыйных працэсаў, вывучэння і генерацыі транслюемых у грамадства сэнсаў.
Даклад аналітыка БІСД Надзеі Надтачаевай быў прысвечаны вынікам навукова-даследчай работы БІСД “Метадалогія стратэгічнага аналізу і прагназавання ў рэгіянальным, краінавым і глабальным вымярэннях” і датычыўся метадалагічных праблем прагназавання развіцця сацыяльных сістэм. Адным з перспектыўных накірункаў у дадзенай сферы бачыцца больш шырокае прымяненне якасных метадаў аналізу, удасканаленне інструментаў “лічбавай” сацыялогіі, экспертнае суправаджэнне працэсу прагназавання.