20 лістапада аналітыкі БІСД пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Інданезіі ўпершыню ўдзельнічалі (анлайн) ў штогадовай міжнароднай канферэнцыі Global Town Hall, арганізатарам каторай трвдыцыйна выступае Таварыства знешней палітыкі Інданезіі (Foreign Policy Community of Indonesia, FPCI).
Тэмай прайшоўшага прадстаўнічага і прэстыжнага форуму стала кіраванне канкурэнцыяй, канфліктамі і супрацоўніцтвам у пандэмійным свеце.
У фармаце віртуальнай 15-ці гадзіннай глабальнай дыскусіі-марафона значныя палітыкі, эксперты, вучоныя і даследчыкі з Паўднёвай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, Аўстраліі і Новай Зеландыі, Блізкага Усходу, Афрыкі, Еўропы, Расіі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацьдзеяння крызісу COVID-19, а таксама прапанавалі сваё бачанне вобліку будучыні ў кантэксце геапалітычных, сацыяльна-эканамічных, экалагічных, дыпламатычных і іншых фактараў.
З заснавальнікам і кіраўніком FPCI Дзіна Пацці Джалалам (Dino Patti Djalal) дасягнута дамоўленасць аб наладжванні прамых кантактаў па накірунках, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, у мэтах далейшага развіцця і ўмацавання беларуска-інданезійскіх адносін праз каналы экспертнай дыпламатыі.